Пачынаем назіранні зімуючых птушак у Беларусі: зіма 2017-18

Шаноўныя сябры!

Ужо сёмую зіму традыцыйна з Вашай дапамогай мы хацелі б занесці ў табліцу месцы і даты (першых) сёлетніх рэгістрацый тых відаў, якія прылятаюць да нас выключна на зімоўку (чачоткі, амялушкі, касматаногія канюхі і г.д.) і таксама прасачыць дзе ў Беларусі зімуюць тыя віды, якія застаюцца з намі а) незаўсёды (напрыклад, сокал-пустальга), б) застаюцца не ва ўсіх рэгіёнах (напрыклад, шэрыя ці вялікія белыя чаплі, берасцянкі).

Для толькі зімуючых у нас відаў найперш цікавыя даты першых, нават восеньскіх рэгістрацый. Для іншых – толькі даты і месцы назіранняў, пачынаючы з 1 снежня – г.зн. пасля пачатку каляндарнай зімы.

Нагадаю, што каштоўная інфармацыя з папярэдніх табліц была выкарыстана з дазволу яе аўтараў ў самым апошнім вызначальніку “Определитель птиц” Беларусі і Літвы, які быў выдадзены сёлета АПБ.

Каб Вашы дадзеныя трапілі ў табліцу, калі ласка, ў каментарах пазначайце імя і прозьвішча назіральніка(ў), від, дату (першай) з ім сустрэчы, раён і тое цікавае пра назіранне, што палічыце патрэбным. Невялікія па памеру здымкі ці відэа вітаюцца. Дадзеныя для розных раёнаў могуць быць занесены асобна.

Для выкарыстання дадзеных у навуковай публікацыі дазвол аўтара(ў), спасылка на яго (іх) і табліцу абавязковыя.

Папярэднія зімовыя назіранні, пачынаючы з зімы 2011-12 гг. можна знайсці па гіперспасылках над табліцай.

Дзякуй! Цікавых назіранняў і добрага зімовага настрою!

 

Шчыры дзякуй Дзьмітрыю Якубовічу за здымак, які быў выкарыстаны на новы банэр Зімовых назіранняў і як ілюстрацыю да гэтай абвесткі.