Чырвоныя разеллы (Platycercus elegans) – вельмі ярка афарбаваныя папугаі, якія распаўсюджаны на поўдні і ўсходзе Аўстраліі. Акрамя спецыфічнай афарбоўкі, птушкі маюць спецыфічны пах.
"Яны смярдзяць як стары джэмпер, які папырскалі таннай парфумай” – сказала д-р Мілла Міхайлава (Dr Milla Mihailova), арнітолаг з цэнтру інтэграванай экалогіі універсітэту Deakin (Аўстралія). Аказалася, што спеціфічны ўласны пах птушак вельмі важны для паспяховага гнездавання і ўвогуле жыцця віду.
"Пах пер’я дапамагае самцы вызначыць, як шчыльна сядзець на гняздзе. Напрыклад, калі самка пачуе пах самца або іншай птушкі свайго падвіду каля гнязда, яна адразу вяртаецца на яго і правядзе на ім больш часу” – кажа д-р Міхайлава.
Пах пер’я – важны элемент камунікацыі. З-за таго, што кожная птушка мае ўласны пах, яе можна пазнаць індывідуальна калі ўжо раней ведаў яе пах. Акрамя таго, па паху можна пазнаць быў гэта самец ці самка і якога падвіду, наколькі патэнцыйны партнёр адрозніваецца генетычна ад цябе і нават даведацца пра яго здароўе.
Аднак за ўсё трэба плаціць – некаторыя мясцовыя драпежнікі ведаюць, што пах папугаяў – гэта пах патэнцыйнага абеду. З-за гэтага папугаі вымушаны пастаянна мяняць месцы гнездавання. Некаторыя спецыялістычныя драпежнікі – напрыклад, кольчатахвосты апосум, могуць знайсці гняздо папугаяў нават па паху ад іх пёраў. Апосум не толькі ў выпадку поспеху з’ядае яйкі ці птушанят разеллаў, але і атрымлівае ў якасці пустога дупла месца пад уласнае жытло.
Для птушак гэта б значыла, што яны мусяць прыстасоўваць выкарыстанне свайго паху для камунікацыі ў залежнасці ад сытуацыі і ступені небяспекі. Таму што як мінімум некаторыя драпежнікі таксама выкарыстоўваюць пах папугаяў як важную інфармацыю пра іх, але ўжо для сваёй карысці.
Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак з www.thespruce.com
На гэтую тэму:
Чубатыя асаеды знаходзяць ежу і па яе паху + VIDEO
Сінія сініцы з Корсікі выкарыстоўваюць ароматэрапію
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ