Да нечаканых высноваў і практычных парадаў прыйшлі шведзкія даследчыкі. Пасля доследаў з птушанятамі сіняй сініцы (Cyanistes caeruleus), яны рэкамендуюць не размяшчаць сінічнікі і іншыя дуплянкі лятком на поўдзень. Аказалася, што хаця птушаняты сініц могуць падтрымліваць тэмпературу цела самастойна з узросту прыкладна ў 10 дзён, падобная трата энергіі непажаданая і запавольвае іх рост і развіццё.
"Хаця мы вывучалі сініх сініц, хутчэй за ўсё атрыманыя намі вынікі былі б падобныя і для іншых дробных відаў птушак, якія гняздуюць у дуплах у падобным клімаце і асяроддзі” – сказаў Фрэдэрык Андрэасон (Fredrik Andreasson,) з універсітэту Лунд (Швецыя).
Яго практычныя парады па размяшчэнні дуплянак гучаць наступным чынам: “Не вешайце дуплянку лятком на поўдзень, таму што у такім месцы будзе найгарачэй. Найлепш таксама абраць месца на дрэве ў цяні”.
Падобнае даследаванне было праведзена ўпершыню – арнітолагі рэгулярна змяшчалі грэлкі для рук пад гнездавы матэрыял у дуплянках сініц і пастаянна замяралі тэмпературу ў дуплянцы, тэмпературу цела птушанятаў і іх масу.
Крыніца:
Fredrik Andreasson et al. 2018 Experimentally increased nest temperature affects body temperature, growth and apparent survival in blue tit nestlings, Journal of Avian Biology. DOI: 10.1111/jav.01620
Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Аляксандра Эрдмана
На гэтую тэму:
Гнёзды і нішы абараняюць, але не заўсёды і не ад усіх
Памеры гнязда не маюць сувязі з поспехам гнездавання птушак
Сінія сініцы з Корсікі выкарыстоўваюць ароматэрапію
Дадатковае харчаванне для птушак можа змяншаць іх поспех гнездавання
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Iouri - 08.04.2018 - 18:52
Полезная информация, как раз…
Полезная информация, как раз занялся дуплянками.