Знакаміты папугай стаў размаўляючым сымбалем аховы прыроды

     Пад час афіцыйнага далучэння Новай Зеландыі да Сусветнага году біяразнастайнасці савіны папугай па мянушцы Сірокка быў прызначаны першай у свеце размаўляючай птушкай – сымбалем аховы прыроды. 
Упершыню Сірокка стаў зоркай у мінулым годзе, калі яго непаўторныя акцыі паказала  ВВС у сваёй серыі “Апошні шанец убачыць” (Last Chance to See). Прэмьер-міністар Новай Зеландыі Джон Кей (John Key) афіцыйна назваў Сірокка сымбалем гэтага году ў прызнанне яго незвычайнага статусу.

    Сірокка, які цяпер мае 13ці гадовы ўзрост, ёсць адным з апошніх 124 савіных папугаяў, або какапо, якія жывуць на Зямлі. Гэты нелятаючы від птушак – эндэмік Новай Зеландыі. Галоўнай задачай Сірокка будзе прыцягненне ўвагі да эндэмічнай і своеасаблівай прыроды Новай Зеландыі і яе аховы. 
       Каментуючы свой выбар, спадар Кей сказаў: “Ён вельмі “зоркавы” для медыяў, ў яго вялікі фан-клуб, чальцы якога радуюцца кожнаму гуку, які вырываецца з яго дзюбы. Ён будзе выдатным сымбалем аховы нашай прыроды і выдатным амбасадарам Новай Зеландыі ў Свеце. Сірокка можа вельмі гучна выражаць свае пачуцці і на пры канцы гэтай кампаніі людзі будуць нашмат больш уважліва ставіцца да таго, што адбываецца /з аховай прыроды/.” 
Яшчэ адна – новая знакамітасць сярод какапо – сотае птушаня, якое вылупілася пасля пачатку праграмы па ўзнаўленню віду. Яго афіцыйна назвалі ‘Te Atapo’, што на мове маоры прыкладна значыць “надзея пасля змроку”. Дон Мэртан (Don Merton), прадстаўнік адной з прыродаахоўных мясцовых арганізацый, якому выпаў гонар назваць птушаня, так пракаментаваў выбар імя: "Сто птушанят какапо сымбалізуюць паўстанне новай надзеі на лепшую будучыню віду пасля беспрасветна цёмнага мінулага ў яго гісторыі.” 
      У 1995 годзе ў прыродзе заставаўся толькі 51 какапо, а сёння, пасля вялікіх высілкаў па яго ахове і ўзнаўленню, колькасць папуляцыі павялічылася да 124 птушак. Сотае птушаня з’явілася на свет у мінулым, 2009, годзе ў рэкордны гнездавы сезон для віду – менавіта тады да дарослых папугаяў далучыліся 33 маладых какапо. 
 

Афіцыйны ўэб-сайт Сірокка тут: www.spokesbird.com
На здымку – скрыншот з яго галоўнай старонкі.
Паводле www.birdwatching.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by