Распаўсюджанне каралінскага папугая адноўлена праз 100 гадоў пасля знікнення віду

Сёлета спаўняецца сумная гадавіна - 100 гадоў таму ў няволі памёр апошні каралінскі папугай (Conuropsis carolinensis). Гэта быў адзіны абарыгенны прадстаўнік атраду ў Паўночнай Амерыцы.  


Дзякуючы камбінацыі гістарычных назіранняў і калекцыям з розных музеяў, камандзе даследчыкаў: д-рам Кевіну Бурджыа (Dr. Kevin Burgio) і Колін Карлсан (Dr. Colin Carlson) з універсітэту Мэрылэнда і Джорджтауна (ЗША) і д-ру Александру Бонду (Dr. Alexander Bond) з Музея натуральнай гісторыі Лондана (Вялікабрытанія) атрымалася скласці найбольш падрабязныя мапы былога распаўсюджання віду. 


"Пасля нашай публікацыі, гэтыя дадзеныя будуць даступныя ўсім, каго цікавіць загадкавае знікненнне і экалогія каралінскага папугая. Акрамя таго, папугаі - найбольш пагражаемая сёння група птушак, і любыя дадзеныя з мінулага, якія могуць дапамагчы зразумець чаму і як адбываліся знікненні, могуць дапамагчы пазбегнуць іх у будучыні" - сказаў Кевін Бурджыа.

 
Назіранні віду з геаграфічнымі прывязкамі шукаліся ў вельмі розных гістарычных крыніцах - ад перапіскі прэзідэнта Томаса Джэферсана да дзённікаў падарожнікаў Льюіса і Кларка. Усяго атрымалася сабраць дадзеныя амаль за 400 гадоў, прычым самыя старыя адносяцца да 1564 году да тэрыторыі сённяшняга штату Фларыда і былі напісаныя як назіранні ў 1602 годзе Rene Laudonniere.


Таксама былі выкарыстаныя музейныя калекцыі, у якіх захоўваюцца скуркі папугаяў з апісаннем месца здабычы. Сярод іх найбольш важнымі аказаліся 25 птушак з калекцыі музею ў Трынгу (Natural History Museum, Tring), калекцыя якога з'яўляецца другой па велічыні ў Свеце і складаецца амаль з 750 тысяч скурак птушак прыкладна 95% відаў сусветнай фауны ўключна са зніклымі відамі.  


Аўтары публікацыі выказваюць надзею, што іх работа - гэта першы крок да выяўлення генетычных і экалагічных асаблівасцяў гэтага зніклага віду папугаяў, а, магчыма, і іншых падобных відаў. 

 Крыніца:
Kevin Burgio et al. Georeferenced sighting and specimen occurrence data of the extinct Carolina Parakeet (Conuropsis carolinensis) from 1564 - 1944, Biodiversity Data Journal (2018). DOI: 10.3897/BDJ.6.e25280


Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На здымку - пудзіла самца каралінскага папугая (Huub Veldhuijzen van Zanten/ Naturalis Biodiversity Center)


На гэтую тэму:

З дапамогай генетыкаў знайшлі крэўных вандроўнага голуба

У Новай Зеландыі апісаны два новыя вымерлыя віды нелятаючых пастушкоў

Як не страціць дронта яшчэ раз: гісторыя пра яго вынішчэнне і знаходкі

Вызначаныя ўсё віды моа

Шкілет дронта ў лістападзе можна будзе набыць на аўкцыёне!

Загадкавы “ліверпульскі голуб” аказаўся крэўным дронта