Сучасныя тэхналогіі кіно дазваляюць стварыць амаль любую "рэальнасць", аднак не ўсе рэжысёры карыстаюцца з гэтага. Французская федэрацыя прыроды і прыродаахоўных арганізацый і France Nature Environnement (FNE) падрыхтавалі афіцыйную судовую позву да рэжысёра Ніколя Ванье (Nicolas Vanier) з-за стратаў, якія панесла калонія чырвоных фламінга (Phoenicopterus roseus) пад час здымкаў фільма яго камандай.
Паводле паведамлення FNE, здымачная група Ванье спецыяльна палохала птушак, каб зняць іх у палёце. Гэта адбылося ў чэрвені, пад час гнездавання фламінга на іх калоніі. Аператары некалькі разоў праляцелі над калоніяй на планеры і сотні дарослых птушак у паніцы ўзляталі са сваіх гнёздаў.
Птушкі разляцеліся ў розных кірунках і каля 500 пар з прыкладна 4,5 тысяч, якія гняздуюць там, кінулі свае кладкі. Гэтыя лічбы пазней былі пацверджаныя дзяржаўнымі службамі.
Гнездавая калонія ружовых фламінга, якія знаходзіцца ў мясцовасці Grau-du-Roi, у дэпартаменце - адзінае вядомае месца гнездавання віду ў Францыі. Яшчэ адным месцам гнездавання быў Camargue, аднак там фламінга перасталі размнажацца з-за павелічэння колькасці пугачоў, якія спецыялізаваліся на харчаванні гэтым відам.
У Беларусі чырвоны фламінга быў адзначаны толькі аднойчы - у 1961 годзе ў Нясвіжскім раёне.
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак маладых фламінга Ірыны Ляшчовай
На гэтую тэму:
Украінская арніталагічная сенсацыя: расповед ад першай асобы
Наколькі блізкія сабе малыя фламінга з Афрыкі і Індыі?
Ружовыя фламінга стануць бацькамі ў сорак гадоў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ