Каўкі вучацца адна ад адной пра небяспечных людзей

Як мінімум некаторыя віды птушак вядомыя тым, што могуць пазнаваць асобных людзей якія, па іх меркаванні, небяспечныя ці, наадварот, зрабілі для іх нешта добрае. У новым даследаванні навукоўцы з універсітэту Exeter (Вялікабрытанія), паказалі, што каўкі (Corvus monedula) могуць “перадаваць” папярэджанні пра гэтых людзей адна адной.

Для таго, каб праверыць рэакцыю і ці навучаюцца адпаведна рэагаваць на яе іншыя каўкі, даследчыкі прасілі невядомых гэтым птушкам людзей набліжацца да іх гнёздаў і адначасова прайгравалі або гукі трэвогі кавак, або так званы “кантактны голас” ("contact calls"), які азначае, што непакоіцца няварта.

Наступным разам калі каўкі бачылі тых людзей, пад чаc набліжэння якіх раней яны чулі гукі трэвогі, яны пачыналі непакоіцца і хутчэй вярталіся да гнязда.

"Адзін з самых складаных выклікаў для многіх жывёл - гэта як жыць побач з намі, людзьмі” – сказала Вікторыя Лі (Victoria Lee), аспірантка Цэнтра экалогіі і аховы прыроды ва ўніверсітэце Экзэтэра і галоўная аўтарка артыкула. "Жыццё каля нас дае некаторыя перавагі: даступная ежа, напрыклад, на сталоўках, аднак у некаторых выпадках людзі – гэта небяспека. Калі ёсць магчымасць вылучыць небяспечных сярод бяспечных, гэта можа быць вельмі карысным і таму будзе падтрымана натуральным адборам. Тым больш карысным можа быць ведаць хто небяспечныя людзі нават не сутыкаючыся з імі папярэдне і не маючы негатыўнага досведу, звязанага з гэтым”.

Даследаванне адбывалася ў трох месцах у графстве Cornwall, дзе назіралі за каўкамі з 34 гнездавых скрыняў. Пасля таго, як адбывалася прадстаўленне каўкам “небяспечнага чалавека” з дапамогай прайгравання запісу голаса небяспекі, у наступны раз птушкі пасля таго, як бачылі яго, хутка вярталіся да гнязда ў сярэднім у два разы часцей.  

Аднак гэтая смадэліраваная даследчыкамі сытуацыя не ўдзейнічала на тое, як доўга каўкі заставаліся потым ля гнязда ці ўнутры гнездавой скрыні.

Крыніца:

Social learning about dangerous people by wild jackdaws, Royal Society Open Sciencersos.royalsocietypublishing.or … /10.1098/rsos.191031

 

Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак Ірыны Самусенко

 

 

На гэтую тэму:

Гэтая сарока ведае Вас?

Варона ніколі не забывае?

Разумныя сойкі плануюць будучыню

Сойкі могуць хутка мяняць свае паводзіны

Вароны вучацца пазбягаць пагроз дзякуючы мёртвым суродзічам

Comments

Попалась как-то на глаза статья, что рыбки-брызгуны, живущие в аквариумах, могут узнавать своих хозяев. Из чего сделали вывод, что способность узнавать лица не является следствием сложно устроенного мозга.

Ну тут жа не толькі пра распазнаванне па тварах, а яшчэ пра тое, што птушкі могуць гэтую здольнасць выкарыстоўвываць сабе на карысць і вучыць адна адну без папаярэдняга "кантакта" з тварамі. Наўрацці гэта могуць рабіць рыбкі..

Думаю, што рыбкі не могуць вучыць адна другую, з гэтым згодзен. А выкарыстоўваць сабе на карысць здольнасць распазнаваць твары толькі для акварыумных брызгуноў і можа быць карыснай. =) Не думаю, што брызгунам у прыродзе можа неяк дамагчы запамінанне твараў тапельцаў. :D Ці твара рыбалова, які злавіў брызгуна і выпусціў.