Тысячы жыхароў Швецыі сустракаюць Вялікдзень не зусім звычайна, таму што менавіта на гэтыя вольныя ад працы дні яны выпраўляюцца ў падарожжа да возера Хорнборга (Lake Hornborga), каб стаць сведкамі штогадовага прылёту тысяч шэрых жураўлёў (Grus grus).
Прыродны рэзерват на паўднёвым захадзе Швецыі за мінулыя дні ўжо прыняў 45 тысяч наведвальнікаў, сярод іх не толькі шведы, але і бёдуотчары з Нідэрландаў, Даніі і Германіі.
Дагэтуль на возеры і ў наваколлі адзначана амаль 12 тысяч жураўлёў!
"Гэта адзінае месца на Зямлі, дзе вы можаце ўбачыць столькі жураўлёў за адзін раз у адным месцы” – кажа менэджэр рэзервату Томас Увэстэн (Thomas Uvesten).
Ён таксама паведаміў, што марозная зіма адклала масавы прылёт жураўлёў прыблізна на тыдзень. Цікава, што жураўлі застаюцца тут на некалькі тыдняў, перш чым працягнуць сваё падарожжа далей на поўнач Швецыі і ў Фінляндыю.
Само возера мае плошчу каля 35 кв км і з’яўляецца адным з самых важных водна-балотных месцаў у Еўропе. Тут гняздуюць каля 50 відаў птушак штогод.
Тутэйшыя жураўлі зімуюць на поўдні Гішпаніі і ў Марока. Пад час пералёту ў Скандынавію яны робяць яшчэ адзін прыпынак – на востраве Ruegen у Балтыйскім моры.
Здымак з www.allempires.net
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ