У сярэдзіне траўня ў Цэнтральнай Польшчы быў сфатаграфаваны самец поплаўнага луня (Circus pygargus) з каляровым пластыкавым кальцом на назе, надпіс на якім, дзякуючы здымку, атрымалася прачытаць. Пасля праверкі звестак аб гэтай птушцы аказалася, што гэта самы стары, вядомы нам, прадстаўнік віда, які пражыў ужо амаль 17 гадоў!
З 2005 году, калі ў Польшчы пачалося інтэнсіўнае вывучэнне і актыўная ахова поплаўнага луня, там штогод кальцуюць дзесяткі і сотні птушанят стандартнымі металічнымі і дадатковымі каляровымі пластыкавымі кольцамі. Польскія кольцы для віда – аранжавыя з чорным надпісам. І хаця Krzysztof Stefaniuk сфатаграфаваў самца поплаўнага луня не зусім з аранжавым кальцом з надпісам AC, пасля пошукаў інфармацыі пра птушку знайшлі, што гэты лунь быў акальцаваны птушанём на гняздзе яшчэ ў 2005 годзе ў 11 км ад месца, дзе цяпер быў сфатаграфаваны каля гнездавой паўкалоніі ў Мазавецкім ваяводзтве. Такім чынам, яго сённяшні ўзрост гэта 16 гадоў і 10 месяцаў! За гэты час аранжавы колер кальца яўна паблёк:
Здымак Krzysztofа Stefaniukа.
Цікава, што гістарычна гэта другі асобнік поплаўнага луня з каляровым пластыкавым кальцом, атрыманым відам у Польшчы! Гэта ўжо трэцяя сустрэча гэтага самца, першая адбылася ў 3 км ад месца нараджэння таксама пад час яго гнездавання ў 2008 годзе.
Папярэдні рэкорд доўгажыхарства “трымаў” лунь з Германіі, знойдзены мёртвым ва ўзросце 16 гадоў і 1 месяц. Наступны па ўзросту поплаўны лунь загінуў ад сутыкнення з аўтамабілем калі меў 13 гадоў і 10 месцаў у Венгрыі.
Самыя старыя, вядомыя нам прадстаўнікі іншых відаў лунёў, прынасі для Еўропы, маюць прыблізна падобны ўзрост:
Балотны лунь (C. aeruginosus): 20 гадоў 1 месяц (знойдзены мёртвым, Германія) і 18 гадоў 3 месяцы (знойдзены мёртвым, Чэхія)
Палявы лунь (C. cyaneus): 17 гадоў 1 месяц (збіты аўтамабілем, Нідэрланды) і 15 гадоў і 9 месяцаў (знойдзены мёртвым, Вялікабрытанія)
Стэпавы лунь (C. macrourus): 13 гадoў і 5 месяцаў (Францыя).
Паводле Ochrona błotniaka łąkowego (здымак луня-рэкардсмена і інфармацыя пра яго) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Інфармацыя пра папярэднія рэкорды даўгажыхарства усіх відаў лунёў паводле Fransson, T., Jansson, L., Kolehmainen, T., Kroon, C. & Wenninger, T. (2017) EURING list of longevity records for European birds.
Здымак самца поплаўнага луня Мікалая Вераб’я
На гэтую тэму:
У самай старай дзікай птушкі ізноў вылупілася птушаня!
Неверагодны рэкорд доўгажыхарства ад куліка-крыўка
Самы стары еўрапейскі арол-маркут дагэтуль жыве ў Фінляндыі
Самая старая брытанская палярная крычка была знойдзена мёртвай у Шатландыі
Птушкі б’юць рэкорды доўгажыхарства
Самая старая белашчокая казарка размяняла чацвёрты дзесятак
Самы стары лебедзь-шыпун пражыў у прыродзе 40 год
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ