Птушыныя манекены дапамогуць рэальным птушкам

Зробленыя з полістэрэну ў натуральную велічыню і адпаведна расфарбаваныя мадэлі скоп будуць выкарыстаныя ў рэзерваце Каралеўскага таварыства абароны птушак RSPB каб прыцягнуць рэальных птушак на падрыхтаваныя для іх гнездавыя платформы.

 Рэзерват Arne ў Dorset знаходзіцца на ўскрайку вадасховішча Harbour, якое рыбаедныя драпежныя птушкі скопы (Pandion haliaetus) рэгулярна выкарыстоўваюць для харчавання пад час вясновай і восеньскай міграцый.
Каб прыцягнуць увагу пралётных птушак, у рэзерваце збудавалі і размясцілі 7 гнездавых платформ на дрэвах. На двух гнёздах былі размешчаны пластыкавыя манекены, і цяпер працаўнікі і наведвальнікі рэзервату з нецярплівасцю чакаюць на пазітыўны вынік гэтага незвычайнага эксперыменту.
Эксперты вераць, што скопы (якія вядомыя моцнай сувяззю да папярэдняга месца гнездавання), могуць спрабаваць заняць пустыя гнёзды побач з гнёздамі, на якіх сядзяць пластыкавыя “суродзічы”.
Найбольш імаверна, што такімі птушкамі могуць стаць маладыя самцы, якія пакуль не маюць уласнай гнездавой тэрыторыі, і старыя самкі, якія страцілі сваіх партнёраў. Марк Сінглтон (Mark Singleton), адзін з менеджэраў рэзервату, сказаў: “Гэта недарагі, але цікавы эксперымент. Ён ужо спрацоўваў у іншых месцах Еўропы, таму мы чакаем, што ён можа атрымацца і ў нас”.
 

Паводле www.birdwatch.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:
Самая старая брытанская скапа вярнулася на сваё гняздо