Вынікі маніторынгу, праведзенага таварыствам EOS (BirdLife у Эстоніі), кажуць пра тое, што поспех гнездавання гусей і качак, якія гняздуюць у Арктыцы, застаецца надзвычайна нізкім. У 2009 годзе пад час міграцыі птушак праз эстонскі мыс Põõsaspea пад час падлікаў і вызначэння толькі менш 10% з арктычных відаў птушак былі маладымі. Такім чынам, сібірскія птушкі зноў не змаглі гнездаваць так, каб хаця бы кампенсаваць смяротнасць дарослых асобін. Сярод гэтых відаў нырок-сіньга (Melanitta nigra) і нырок-маранка (Clangula hyemalis).
Хаця маніторынг арктычных гусепадобных на мысе пачаўся толькі ў 2004 годзе, поспех гнездавання ў гэтых відаў застаецца нізкім на працягу некалькіх гадоў. Адной з прычын можа быць знікненне яўных трохгадовых цыклаў у грызуноў (асабліва ў мышэй) у Заходняй Сібіры, што, ў сваю чаргу, ёсць следствам кліматычных зменаў. З-за меншай колькасці грызуноў мясцовыя драпежнікі вымушаныя пераключыцца на птушак і робяць гэта штогод замест ранейшага аднаго году з трох. Нырок-маранка мае падвойныя праблемы, таму што смяротнасць дарослых птушак павялічылася з-за нелегальнага нафтавага забруджвання месцаў зімовак гэтага віду на Балтыцы.
Мыс Põõsaspea ляжыць на шляху асноўнага пралёту арктычных мігрантаў у месцы, дзе яны вымушана збіраюцца ў т.зв. “рыльцы бутэлькі”. Увосень 2009 году тут былі налічаны два мільёны вадаплаўных птушак, з іх 20% ляцелі дастаткова блізка каб быць вызначанымі да віду і катэгорыі дарослыя/маладыя. Дзякуючы гэтым дадзеным і атрымалася усталяваць больш-менш правільныя паказчыкі поспеху гнездавання для гэтых відаў, якія іншым шляхам атрымаць для такой колькасці асобін амаль не магчыма.
Здымак нырка-маранкі з www.birdwatching.pl
Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ