Поўнае ачышчэнне Брытанскіх астравоў ад чужароднай для Еўропы і інвазійнай амерыканскай норкі (Neovison vison), здаецца, нарэшце становіцца ‘рэалістычнай марай’ - прынамсі так цяпер лічаць мясцовыя актывісты аховы прыроды.
Tраст аднаўлення водных экасістэм (Waterlife Recovery Trust (WRT)) выкарыстаў для адлову амерыканскіх норак сотні жывалавушак, якія расстаўляліся уздоўж вадаёмаў і вадацёкаў Усходняй Англіі. Паводле справаздачы арганізацыі, гэты першы ў Свеце такі маштабны пілотны праект аказаўся вельмі паспяховым - на прыканцы мінулага году не атрымалася адзначыць ніводнай норкі на тэрыторыях, дзе праводзіліся адловы віда.
Цяпер WRT хоча значна пашырыць адловы норак на Брытанскіх астравах, каб дапамагчы прадстаўнікам мясцовай фауны аднавіць сваю былую колькасць, якая моцна зменшылася з-за драпежніцтва гэтага чужароднага віда. Так, напрыклад, колькасць вадзяной палёўкі (Arvicola terrestris) зменшылася ў Вялікабрытаніі з 1950 г. на 97%.
Папярэднія спробы вынішчыць норак заканчваліся няўдачай у першую чаргу з-за недахопу фінансавання гэтых дзеянняў.
Prof. Tony Martin, cтаршыня WRT, сказаў: "Да гэтага часу поўнае вынішчэнне амерыканскай норкі ў Брытаніі было толькі нерэальнай марай, аднак поспех нашых пілотных дзеянняў дае надзею на тое, што стагоддзе катастрафічнага ўздзеяння /норкі/ на нашу прыроду падыходзіць да канца.
Цяпер гэта спаборніцтва з часам і нам трэба паспець ачысціць краіну перш, чым норка канчаткова знішчыць апошніх нашых вадзяных палёвак і павыедае і так прарэджаныя птушыным грыпам калоніі марскіх птушак”.
WRT з удзелам сотняў валанцёраў у мінулым годзе ва ўсходняй частцы Англіі, з фокусам на графствах Norfolk і Suffolk, выкарыстоўвалі амаль 450 жаваловак, каб адлавіць там амерыканскіх норак. Прыкладна 60-ці кіламетровая буферная зона была ўсталяваная таксама ў частках графстваў Essex, Hertfordshire, Bedfordshire, Cambridgeshire і Lincolnshire для таго, каб перашкодзіць перасяліцца на ўжо вольную ад іх тэрыторыю норкам з поўдня і захаду.
Дзякуючы першапачатковаму поспеху, WRT атрымаў грант у £500.000 ад Natural England для таго, каб значна пашырыць адлоў норак у пойме Тэмзы да цэнтра Lincolnshire. Яшчэ адзін грант ад Natural England будзе выкарыстаны, каб арганізаваць адлоў у графствах Norfolk і Suffolk.
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак амерыканскай норкі Сяргея Козака
На гэтую тэму:
Вынішчэнне амерыканскіх норак на астравах у Шатландыі пайшло на карысць мясцовым птушкам
Драпежнікі-інтрадуцэнты і сельская гаспадарка вінаватыя ў паступовым знікненні нырка-сівака
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ