Шуляк, які ‘прапаў’ на 55 гадоў, нарэшце ўпершыню сфатаграфаваны

Пасля 55 гадоў без задакументаваных сустрэч, фатограф нарэшце зрабіў здымкі малавядомага эндэміка Папуа Новай Гвінеі, новабрытанскага шуляка (Accipiter princeps), які распаўсюджаны там толькі на аднайменным востраве New Britain.

Новабрытанскі шуляк вядомы для навукі толькі па 4 скурках, аднак толькі ў 2008 годзе атрымаў міжнародны ахоўны статус ад МСАП (IUCN) як ‘уразлівы’ (Vulnerable). За апошнія дзесяцігоддзі адбылoся некалькі назіранняў віда, але ўсе яны былі без фота- ці відэа-доказаў. Лічыцца, што шуляк насяляе суб- або трапічныя вільготныя нізінные і горныя лясы на востраве і яму пагражае паступовае змяншэнне іх плошчы з-за высечак.

У сакавіку гэтага году фатограф-анімаліст Tom Vierus здымаў птушак на востраве New Britain пад час удзелу ў экспедыцыі World Wide Fund for Nature (WWF) і як пазней аказалася, змог зрабіць першыя ў Свеце фотаздымкі новабрытанскага шуляка.

Vierus сказаў: "Я быў разам з камандай WWF на ўсходняй частцы вострава ў рэкагнастыровачнай паездцы і тры мясцовыя гіды паказывалі нам лясы, каб мы маглі лепш ацаніць мясцовую біярастайнасць.

Я сфатаграфаваў некалькі відаў птушак уключна з новабрытанскім шуляком, аднак тады не ведаў значэння гэтых здымкаў. Для мяне стала сапраўдным сюрпрызам, што я зрабіў першыя фота гэтага ‘страчанага’ віду!”

John Mittermeier, дырэктар праграмы Search for Lost Birds з таварыства American Bird Conservancy, сказаў: "Апошняя дакуметальна пацверджаная рэгістрацыя віда адбылася ў 1969 годзе, калі адна з птушак была здабыта і скурка з яе знаходзіцца ў калекцыі American Museum of Natural History у Нью Йорку. Хаця ў апошнія некалькі гадоў было некалькі сустрэч з шулякамі, усе яны адбыліся без неабходных для пацверджання доказаў. Такім чынам, від заставаўся няўлоўным для навукі апошнія 55 гадоў /аж да сёлетняй вясны/.”

Паводле www.birdguides.com (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

На гэтую тэму:

Больш за 80% пераадкрытых відаў жывёл знаходзяцца пад пагрозай канчатковага знікнення

Пераадкрыццё хмызняковага цвыркуна

Новы від качурак адкрыты дзякуючы ўважлівасці бёдуотчараў

Тыбецкі горны ўюрок зноў адзначаны праз 80 год небыцця

Яшчэ неапісаны від соваў нарэшце сфатаграфаваны ля ўзбярэжжаў Афрыкі

Вануатскі буравеснік сфатаграфаваны!

Зроблены першыя здымкі адной з самых загадкавых і рэдкіх птушак на Зямлі

Спіс птушак Заходняй Палеарктыкі зменшыўся на адзін від – у Марока знік цёмны спяваючы шуляк