
У хуткім часе ўсе новыя будынкі на Брытанскіх астравах будуць абавязаны выкарыстоўвываць бяспечнае для птушак шкло і іншыя элементы канструкцыі, накіраваныя на прыцягненне іх на гнездаванне і больш бяспечнае перамяшчэнне дзікіх жывёл навокал. Справа ў тым, што чальцы Палаты лордаў Брытанскага парламента ўнеслі шэраг паправак у закон аб планаванні і інфраструктуры.
Міжпартыйныя меры, якія падтрымалі кансерватары, ліберал-дэмакраты, зялёныя і прадстаўнікі іншых палітычных партый, накіраваныя на тое, каб уключыць ахову дзікіх жывёл у сістэму планавання любога будаўніцтва. Гэтыя прапановы ўключаюць у сябе, між іншага, абавязковае выкарыстанне бяспечнага для птушак шкла, усталяванне скрыняў для гнездавання свіргулёў і для кажаноў, а таксама бяспечных пераходаў для вожыкаў - зазораў на ўзроўні зямлі ў агароджы або сценах так, каб вожыкі і іншыя дробныя млекакормячыя маглі без цяжкасцяў перамяшчацца паміж садамі і іншымі зялёнымі насаджэннямі.
Прыхільнікі паправак сцвярджаюць, што гэта папярэдзіць гібель мільёнаў дзікіх жывёл у краіне штогод. Паводле ацэнак навукоўцаў, у Вялікабрытаніі штогод ад сутыкненняў з шыбамі і шклом гіне прыкладна 30 мільёнаў птушак, часта гэта адбываецца павольна і пакутліва. І выкарыстанне бяспечнага для пярнатых шкла можа зменшых колькасць смяротных выпадкаў больш, чым на 90%. Краіна ўжо з’яўляецца буйным вытворцам такога тыпу шкла, якое бачаць птушкі, і гэта адкрывае новыя перспектывы і для развіцця гэтай галіны брытанскай прамысловасці.
Папраўкі былі ўнесены пасля жорсткай крытыкі ад ўрадавага Animal Sentience Committee, які папярэдзіў, што законапраект у папярэднім выглядзе рызыкуе праігнараваць бяспеку дзікіх жывёл і будаўнічыя праекты без адпаведных абмежаванняў могуць прывесці да гібелі не толькі птушак, але і розных відаў звяроў.
НДА, уключна з Wild Animal Welfare Committee і UK Centre for Animal Law пісьмова звярнуліся да міністраў з просьбай падтрымаць адпаведныя змены ў законе. Акрамя гэтага, яны заклікаюць увесьці новыя патрабаванні, якія гарантуюць, што Стратэгіі прасторавага развіцця (Spatial Development Strategies) і Планы мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя (Environmental Delivery Plans) будуць улічваць інтарэсы дзікіх жывёл пры прыняцці разнастайных рашэнняў па планаванні ў будучыні.
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак чорнага свіргуля Уладзіміра Бондара
На гэтую тэму:
Полтора миллиона птиц ежегодно разбиваются в Беларуси о стекла
Новае шкло можа зменшыць на мільярды смяротныя сутыкненні птушак з вокнамі толькі ў Злучаных Штатах
Новы закон ператворыць амерыканскія будынкі ў бяспечныя для птушак
Амерыканскі кангрэсмен адстойвае бяспечныя для птушак будынкі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ