Рыбаядныя птушкі перашкаджаюць рыбакам не толькі атрымліваць максімальны прыбытак ад рыбнай лоўлі, але часам і самі становяцца ахвярамі, калі заблытваюцца ў рыбацкіх сетках. Таму навукоўцы паспрабавалі - і знайшлі - эфектыўны метад іх адпужваць. Але пад час яго праверкі аказалася, што гэты метад (як напэўна і многія іншыя) дзейнічае толькі нейкі, параўнальна непрацяглы, час.
У краінах Еўразвязу вялікія бакланы і чайкі ахоўваюцца законам, таму каб іх адпужваць, легальна магчыма выкарыстоўвываць толькі параўнальна гуманныя метады, якія не павінны прыводзіць да адмоўных вынікаў на папуляцыях.
Метады, якія выкарыстоўваліся з тымі ж мэтамі раней - такія, як пудзілы або мадэлі драпежнікаў, дзейнічаюць толькі першы час. А пазней птушкі разумеюць, што гэта ім нічым рэальна не пагражае і ігнаруюць іх. Каб паспрабаваць вырашыць гэтую праблему, каманда даследчыкаў з Technical University of Denmark (Данія) выкарыстала распрацоўку брытанскай фірмы Fishtek Marine пад назвай Looming-Eye Buoy (LEB) . Гэта невялікі памерамі буй, як плавае па паверхні вады, а вецер прыводзіць у рух лопасці з надрукованымі на іх вялікімі ‘вачыма драпежніка’.
Каб праверыць эфектыўнасць дзеяння ‘буя з вачыма’, навукоўцы змясцілі ля ўзбярэжжа вострава Korsør (Данія) дзве такія прылады ў вялікую стацыянарную пастку для рыбы з сетак, якую на месцы ўтрымліваюць драўляныя калы, а такую ж суседнюю заставілі для кантроля.
Кваліфікаваныя назіральнікі назіралі за абедзьвюма пасткамі з берагу на працягу 46 дзён з пачатку эксперыменту і падлічвалі колькасць птушак, якія прыляталі на іх за рыбай. Першыя тыдні пасля ўсталёўкі на пастку ‘буёў з вачыма’ яна выдатна адпужвала чаек і бакланаў і іх колькасць там была моцна абмежаваная. Але пад канец перыяду назіранняў колькасць птушак практычна не адрознівалася на абодвух пастках.
"Нашы вынікі паказалі, што выкарыстанне прыладаў LEB паблізу стацыянарнай пасткі для рыб можа значна абмяжоўвываць колькасць вялікіх відаў чаек і вялікіх бакланаў, але толькі першы час пасля ўсталёўкі” - пішуць навукоўцы ў сваёй публікацыі. "Эфект адпужвання даволі хутка змяншаецца і цалкам знікае прыкладна праз месяц выкарыстання, таму гэтыя прылады можна лічыць кароткачасовым вырашэннем”.
Крыніца: Gildas Glemarec et al, 2026 Looming-Eye Buoys temporarily reduce the number of fish-eating seabirds in pound nets, Royal Soc Open Science. DOI: 10.1098/rsos.252128
Здымак вялікага баклана Уладзіміра Бондара
На гэтую тэму:
Як жыць з бакланамі?
Рыбак і ўладальнік ставу ў Польшчы апынуцца ў турме за забойства вялікіх бакланаў
Чайкі, калі маюць выбар, капіруюць выбар ежы людзьмі
Знойдзена тэхнічнае рашэнне, каб зменшыць сутыкненні драпежных птушак з самалётамі і не толькі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ