Па году пазбаўлення волі атрымалі двое палякаў, якія былі абвінавачаныя ў масавым і жорсткім забойстве птушанят вялікіх бакланаў (Phalocrocorax carbo) у Куяўска-Паморскім ваяводзтве Польшчы. Такім выракам скончыўся судовы працэс, які адбываўся ў раённым судзе ў Żninie.
Абвінавачанні тычыліся наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса: здзекаў над жывёламі з выключнай жорсткасцю і прычынення вялікай шкоды расліннаму і жывёльнаму свету.
Maсакрa адбылася ў красавіку 2023 году на возеры Tonowskim, дзе на востраве знаходзілася гнездавая калонія вялікіх бакланаў. З дапамогай металічных трубаў абвінавачаныя скінулі з дрэваў каля 110 гнёзд, у якіх было прыкладна 250-300 птушанят і некалькі дзесяткаў яек вялікіх бакланаў. Частка змесціва гнёздаў была пасля гэтага яшчэ і растаптаная імі ж. Заяву пра злачынства зрабіла ў паліцыі прыродаахоўнае таварыства „Salamandra”.
Абвінавачаныя, рыбак і ўладальнік ставу аднолькавага ўзросту (па 54 гады) прызналі віну ўжо на першым судовым паседжанні, але дадалі, што дзейнічалі пад уздзеяннем моцнага абурэння тым, што птушкі выядаюць ім рыбу са ставу. Яны прасілі суд пра ўмоўны вырак, аднак пракурор не пагадзіўся на гэта.
Адвакат Karolina Kuszlewicz, якая прадстаўляла бок таварыства Pracownia na rzecz Wszystkich Istot, сказала: „Гэтае судовае рашэнне - вельмі важны сігнал судовых уладаў аб тым, што яны не будуць заплюшчваць вочы на варварскія паводзіны чалавека ў адносінах да дзікіх жывёл. На гэтым востраве атрымаўся ад у адносінах да бязвінных і безабаронных істотаў. Гэта падобна на тое, каб узброены бандыт пачаў старaляць у бяззбройных людзей на востраве, дзе тыя б не мелі шанцаў ад яго схавацца. Гэтыя птушкі знаходзіліся ў сябе, у сваёй гнездавой калоніі. З самага пачатку мы ведалі, што хочам бачыць гэтых мужчын за кратамі, таму абвешчаная ім кара нас задавальняе. А калі ўзяць пад увагу жорсткасць і маштабы іх учынку, гэта і так параўнальна лагодны для іх вырак. Пракурор прасіў пазбавіць іх волі на тэрмін 18 месяцаў, таму 12 месяцаў у вязніцы, якія прысудзіў суддзя, і так значна менш.”
Акрамя гэтага, злачынцы мусяць заплаціць яшчэ штрафы ў памеры 20 тысяч злотых (каля 5 тысяч даляраў) на рахунак Narodowego Funduszu Ochrony Środowiska i Gospodarki Wodnej і такі самы на карысць Towarzystwa Opieki nad Zwierzętami. Таксама яны аплоцяць судовыя выдаткі; у далейшым ім забаронена ўтрымліваць жывёл.
Паводле Pracownia na rzecz Wszystkich Istot падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак вялікага баклана яго ж
На гэтую тэму:
Як жыць з бакланамі?
Дзякуй, што не забілі?
Бакланы добра чуюць гукі пад вадой. І не толькі яны?
У Латвіі за знішчэнне гнязда белага бусла віноўны заплаціць 15 тысяч эўра штрафу
Замураваныя свіргулі – фінал судовага працэсу ў Лодзі
Калекцыянер птушыных яек не зможа шкодзіць птушкам бліжэйшыя 10 год
Галубевод за атручванне сокала-падарожніка трапіць у турму
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ