Апошнія даследаванні паказалі, што па меншай меры некаторыя віды птушак гінуць ад сутыкненняў з правадамі ЛЭП, таму што маюць вельмі абмежаванае поле зроку і проста не бачаць іх пад час палёту.
У артыкуле, апублікаваным у часопісе Biological Conservation, разглядаюцца тры такія віды птушак: дроп Коры (Ardeotis kori), блакітны жураўль (Anthropoides paradisea) і белы бусел (Ciconia ciconia).
Навукоўцы даследавалі іх пад час палёту і паказалі, што гэтыя птушкі зусім не бачаць правадоў наперадзе, бо маюць спецыфічна абмежаванае поле зроку.
З-за таго, што гэтыя віды выкарыстоўваюць вочы, каб знайсці ежу непасрэдна пад сваёй дзюбай, іх бінакулярны зрок моцна абмежаваны нешырокай і невысокай прасторай перад дзюбай. Таму па-за гэтым бінакулярным полем зроку яны кепска бачаць і не могуць правільна ацаніць адлегласць да тых аб’ектаў, якія знаходзяцца ніжэй або вышэй.
Пад час палёту птушак аказалася, што нахіленне галавы прыводзіць да “слепаты” наперадзе птушкі. Ў дропаў і жураўлёў для гэтага дастаткова нахіліць галаву на 25° і 35° адпаведна, і гэтыя птушкі не магуць заўважыць правады ці іншыя перашкоды на сваім курсе. Для буслоў такі небяспечны для сутыкненняў угал нахілу галавы складае 55°.
У Еўропе існуюць ацэнкі, што амаль кожны трэці белы бусел загінуў ад сутыкненняў з правадамі ЛЭП або электраразраду пры кантакце з імі. Падобныя лічбы для існуюць у Паўднёвай Афрыцы: там па падобных прычынах гіне каля 12% блакітных жураўлёў і 30% дропаў Дэнхама (Neotis denhami).
Акрамя непасрэдна даследаваных навукоўцамі відаў, сутыкненні з правадамі і электраразрады змяншаюць колькасць і вялікіх драпежных птушак, якія таксама вядомыя тым, што маюць “мёртвыя зоны” для свайго зроку і таму прычыны іх гібелі на ЛЭП могуць быць падобнымі.
Здымак белага бусла, які загінуў пад ЛЭП, Дзьмітрыя Вінчэўскага
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Белы бусел і ЛЭП, ці ёсць рашэнне?
Птушкі і ветраныя электрастанцыі
Ветраныя турбіны маюць кепскі для прыроды колер?
Турбіны коштам арлоў не будуюць
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Sirena - 16.11.2010 - 09:41
По результатам анализа
По результатам анализа результатов исследований, проведенных специалистами Союза охраны природы Германии (NABU) и Фонда европейского природного наследия (EURONATUR), в ряде стран Центральной и Восточной Европы (Эстония, Польша, Чехия, Венгрия, Словения и Хорватия) на линиях электропередачи из-за конструктивных недостатков опор гибнут не менее 87 видов птиц, из которых 42 вида значатся в приложениях I и II Боннской конвенции. Наибольшую угрозу (в силу невысокой численности популяции и/или высокой частоты гибели) ЛЭП представляют для черного и белого аистов, черного и красного коршунов, орлана-белохвоста, обыкновенного стервятника, белоголового сипа, обыкновенного змееяда, курганника, малого и большого подорликов, степного орла, могильника, беркута, орла-карлика, скопы, кобчика, степной пустельги, средиземноморского сокола, балобана, сапсана, сипухи, филина, длиннохвостой неясыти, а также грача и ворона.
По: Хаас Д., Нипкоу М., Фидлер Г., Хандшу М., Шнайдер-Якоби М., Шнайдер Р. Осторожно: высокое напряжение! Рекомендации по охране птиц при строительстве воздушных линий электропередачи. – Бонн: NABU, 2003. – 22 с.
Harrier, поменяй, пожалуйста, название. По смыслу получается, что птиц не замечают, поэтому они разбиваются (суицид от одиночества?).
Harrier - 16.11.2010 - 11:21
In reply to По результатам анализа by Sirena
Дзякуй, паправіў! Я б пра
Дзякуй, паправіў! Я б пра суіцыд сам не здагадаўся...