Самае праглядаемае на Birdwatch.by за 2010 год

01.01.2011 - 02:35 | Kiolk

Вось і надышоў новы 2011 год. Якім ён стане - невядома, але большасць з надзеяй чакае ад яго больш прыемных і цікавых падзей. Пачатак новага года - самы лепшы час прыгадаць што ж было цікавага ў мінулым годзе. Пры дапамозе статыстыкі Google analytics былі выбраны пяцёркі самых папулярных старонак сайта, якія скампанаваныя па адпаведных раздзелах сайта.

 Самыя чытаныя навіны

На жаль,  2 першых радка займаюць сумныя навіны, якія наўпрост ускалыхнулі беларускіх аматараў птушак. Як адзначыў адзін з наведвальнікаў сайта, гэты год быў вельмі складаным і страшным.

1. (1100) Цяжка паранены наш калега 

2. (787) In Memoriam: Сяргей АБРАМЧУК (1984-2010) 

3. (570) Мы и нашы сокалы – на TUT.BY: вместе со всей страной выбираем соколам имена!!

4. (506) Фотаконкурс “Птушка ў аб’ектыве”-2010 будзе адбывацца ў два этапы 

5. (455) Увага! Паўночная олуша ў Беларусі! (+відэа) 

Самыя чытаныя назіранні

З назіранняў чакана першае месца атрымала назіранне горнага (як высветлілася падчас заўзятых спрэчак) свірстуна са шматлікімі здымкамі, які ў хуткім часе папоўніць спіс птушак Беларусі. Другое і трэцяе месца за барадатай кугакаўкай, якая ў гэтых назіраннях багата ілюстравана якаснымі фотаздымкамі. Яшчэ адна сава – бярозаўка - заняла чацвёртае месца.

1. (2000) Anthus sp 

2. (605) 08 - 14. 04. Кудричи - Телеханы. Фотоотчёт

3. (403) Пра птушку, якая нiкога не баiцца. 

4. (401) Сава-бярозаўка (Surnia ulula) ля літоўскай мяжы! Hawk owl at North of Belarus near Lithuanian border!

5. (390) Наблюдения из Индии. Часть 2 

Самыя папулярныя здымкі

Нечаканыя вынікі атрымаліся з фотаздымкамі - патлумачыць іх даволі цяжка.

1. (400) Цветастый 

2. (378) Шчупак 

3. (360) Мое! 

4. (347) Монумент 

5. (334) Канаплянка 

Краіны, адкуль нас праглядаюць найбольш часта:

1. Беларусь (45478)

2. Польша (41625)

3. Расія (7770)

4. Украіна (2576)

5. ЗША (2033)

З якіх рэсурсаў заходзілі на сайт, (усяго было 75062 захода з 728 інтэрнет-крыніц)

1. (34764) webcam.peregrinus.pl

2. (3557) win.mail.ru

3. (3391) birdwatch.by

4. (2862) ptushki.org

5. (2180) mail.google.com

() - у дужках колькасць наведванняў дадзенай старонкі ці іншыя лічбы

Падрыхтаваў Яўген Сліж

Comments