Гусь-гуменніца ў Брэсце

10.01.2011 - 08:16 | Kiolk

Набярэжная Мухаўца ў Брэсце - адно з месцаў, дзе на зімоўку застаюцца дзесяткі вадаплаўных птушак. Хуткая плынь і штодзённая падкормка птушак людзьмі ствараюць умовы, калі разнастайныя віды птушак тут трымаюцца і ў самыя лютыя маразы. Акрамя лебедзяў-шыпуноў (Cygnus olor) і качак-крыжанак (Anas platyrchynchos), якіх пераважная большасць, тут адзінкава сустракаюцца малыя і вялікія коўры (Podiceps cristatus), лыскі (Fulica atra), чаротніцы (Gallinula chloropus), чубатыя ныркі (Aythya fuligula), качкі-свіцьвы (Anas penelope), і іншыя вадаплаўныя птушкі. А з пачатку гэтага года тут трымаецца і гусь-гуменніца (Anser fabalis).

У чым можа быць прычына, што гусь-гуменніца засталася на Мухаўцы, патлумачыў Іван Багдановіч, супрацоўнік лабараторыі арніталогіі НАН РБ: "Причин может быть много, от ослабления организма вследствие заболевания до последствий ранения птицы во время охоты, в любом случае это необычный случай, так как здоровые птицы должны улетать на традиционные места зимовок."

Птушку ўпершыню Іван заўважыў 4 студзеня, яна паводзіла сябе даволі даверліва, выходзіла на бераг, ела хлеб разам з лебедзямі, які кідалі людзі. Пасля няўдалых спроб адлавіць гуменніцу для кальцавання, яна пачала трымацца пераважна ў цэнтры вялікай палонкі. 

"Он сможет успешно перезимовать, но есть большая вероятность гибели этой птицы во время весенней охоты, так как птица очень доверчивая" - адзначыў Іван. 

Падрыхтаваў Яўген Сліж для www.birdwatch.by

Здымак гусі-гуменніцы Івана Багдановіча 

На  гэтую тэму:

Шэрыя гусі хочуць жыць

Застрэленая шэрая гусь аказалася насамрэч белалобай

Охотники почти истребили в Беларуси серого гуся
Польшча адказвае перад Еўрапейскім Звязам за студзеньскія палявані на гусей

 

Comments