Колькасць зімуючых у Іране белых жураўлёў зменшылася да адной птушкі

З 25 кастрычніка 2010 году на сваім звычайным месцы зімоўкі ў гарадка Fereidoon Kenar (Іран) быў адзначаны толькі адзін белы журавель (Grus leucogeranus). Дадзеныя мясцовага прадстаўніка камітэту аховы прыроды афіцыйна пацвердзіў Ellen Vuosalo-Tavakoli з "Siberian Crane Project's Guards".

Месца зімоўкі заходнесібірскай субпапуляцыі віду знаходзіцца на паўднёвым узбярэжжы Каспійскага мора на затопленых рысавых чэках, якія выкарыстоўваюцца мясцовымі жыхарамі для таго, каб лавіць качак. Недалёка размешчаны гарадок Fereydoon Kenar і дзве вёскі. Белыя жураўлі звычайна прылятаюць сюды ў канцы кастрычніка – пачатку лістапада і застаюцца да канца лютага – пачатку сакавіка. 
Гэтае месца зімоўкі было адкрыта ў 1978 годзе, і з таго часу і да канца 1990-х тут зімавалі ад 9 да 14 птушак, звычайна сярод іх былі 1-2 птушаняці. Цікава, што на параўнальна вялікай плошчы пары абаранялі свае тэрыторыі ад іншых зімуючых жураўлёў, аднак памеры падыходзячых птушкам біятопаў дазвалялі зімаваць тут толькі 3-4 парам. На меншых па плошчы месцах вакол найбольшага зімавалі непарныя дарослыя птушкі або неполаваспелыя маладыя.
З 2000 году белы журавель аднесены да глабальна знікаючых відаў. І хаця агульная папуляцыя налічвае не менш за 4000 птушак (па www.birdlife.org), субпапуляцыя з Заходняй Сібіры амаль знікла.

Паводле www.iranbirds.com (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments

Ellen Vuosalo … (госць) - 13.06.2011 - 21:13

Remark by Ellen Vuosalo Tavakoli/MCCA in regard to : "This place was opened in winter 1978, and from then until the late 1990's wintered here from 9 to 14 birds, usually among them were 2.1 chicks. It is interesting that a relatively large area of ​​the pair defended their territory from other zimuyuchyh cranes, but the size of suitable habitat to birds allowed to spend the winter here only 3-4 pairs " CORRECTION: "This place" is a large area of traditionally held artifial wetlands, where the Siberian cranes were first identified in winter of 1977-78