Адзін з самых знакамітых вытворцаў высокай моды кампанія HUGO BOSS і яе брэнд BOSS Orange line дамовіліся перадаць Сусветнаму трасту па ахове папугаяў (World Parrot Trust, WPT) $68 000 з продажаў новай цішоткі з выявай стылізаванага папугая, якая называецца BOSS Orange parrot T-shirt.
Гэтыя грошы будуць выкарыстаныя на тры праекты па ахове папугаяў у Коста Рыцы, Балівіі і Гандурасе.
Ара Скарлет (Ara macao) знаходзяцца на мяжы знікнення ў Коста Рыцы і Гандурасе, дзе з дапамогай грошай HUGO BOSS і партнёра WPT – арганізацыі ARA Project, на тэрыторыі біялагічнага рэзэрвату Tiskita ў Коста Рыцы будуць выпушчаны некалькі выведзеных у няволі птушак гэтага віду. Дзве з іх ужо атрымалі не зусім звычайныя імёны: Boss і Orange.
Эндэмік Балівіі, блакітнагорлы ара (Ara glaucogularis) доўгі час лічыўся знікнулым відам. Пераадкрыты ў канцы 1970-х, гэты вялікі папугай зноў амаль не знік з-за таго, што стаў папулярным аб’ектам нелегальных продажаў, для чаго ў прыродзе адлоўлівалі шмат птушак. Прыродная папуляцыя цяпер налічвае некалькі сотняў папугаяў, і дзякуючы падтрымцы гіганта моды, WPT зможа больш даведацца пра яе стан і правесці неабходныя даследаванні ў палявых умовах. Пасля гэтага можна будзе рэкамендаваць больш эфектыўныя меры па ахове папугаяў у Балівіі.
Каб лепш дапамагчы ахове і захаванню папугаяў, са студзеня да чэрвеня 2011 году BOSS Orange будзе ладзіць вялікую он-лайн рэкламу па ўсяму Свету, да якой далучацца сацыяльныя медыі і прамоцыі ў крамах, дзе прадаюць адзенне і аксесуары HUGO BOSS.
Паводле www.parrots.org (фота і тэкст) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ