СЁЛЕТНІ BIRDRACE БУДЗЕ 12-ЦІ ГАДЗІННЫМ

Такое рашэнне прыняў на сваім учорашнім паседжанні Цэнтральны Савет АПБ.
Спроба павялічыць працягласць Адкрытага чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі з 9 да 12 гадзін упершыню была прынятая ў мінулым годзе. Для таго, каб даведацца пра адносіны да гэтага усіх чальцоў розных каманд за розныя гады, якія ўдзельнічалі ў гонках за птушкамі, было нават праведзенае адмысловае апытанне, пад час якога большасць выказалася за павелічэнне працягласці цікавых і своеасаблівых спаборніцтваў. Аднак ў 2010 годзе Цэнтральны Савет АПБ пастанавіў заставіць 9 гадзінныя гонкі за птушкамі.

Цяпер рашэнне прынятае ў адпаведнасці з меркаваннямі большасці спаборнікаў.
Такім чынам VIII Адкрыты чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі адбудзецца ў першую суботу верасня – 03.09.2011 з 6.00 да 18.00. Гэта дазволіць не толькі наведаць больш цікавых для назіранняў птушак месцаў, адзначыць больш відаў і атрымаць больш поўны зрэз восеньскай міграцыі для ўсёй краіны. Але і павялічвае магчымасць удзелу ў гонцы за птушкамі як замежных – бо для нашых гасцей з-за мяжы нашмат цікавей назіраць за птушкамі 12 гадзін, чым 9, так і мясцовых каманд, якія станавіліся чэмпіёнамі ў мінулыя гады. Цяпер ўсё пачынаецца практычна з “нуля” і права называцца лепшымі бёдуотчарамі трэба даказваць зноў.
Пакуль застаюцца невызначанымі некаторыя важныя нюансы – напрыклад, калі афіцыйна падводзіць вынікі бёдрэйсу – позна ўвечары ў дзень спаборніцтваў ці на наступны дзень. Але галоўнае цяпер зразумела – глядзець птушак на чэмпіянаце будзем на працягу 12 гадзін.
У 2010 годзе быў усталяваны абсалютны рэкорд 9-ці гадзінных спаборніцтваў – міжнародная каманда “Lintu”(“Птушка” – фін.) адзначыла 114 відаў птушак. Цяпер афіцыйна гэты рэкорд будзе ўжо немагчыма пабіць, бо наступныя спаборніцтвы будуць больш працяглымі.

Здымак з мінулагодняга чэмпіянату Леаніда Шчаглова
Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by 
 
НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
Пад час “Гонак за птушкамі-2010” усталяваны абсалютны рэкорд - 114 відаў! + табліца з відамі птушак

Закулисный предвзятый взгляд
 

Формула перамогі

Сем’ямі ў пагоню за птушкамі (абноўлена)

Comments

Цяпер афіцыйна гэты рэкорд будзе ўжо немагчыма пабіць - гэта ня так. Я ўжо дзесьці пісаў, што як раз 12 гадзінныя даюць больш магчымасцяў таму што мы дакладваем пра кожныя 10 відаў. Таму будзе вядома колькі ў каго відаў праз 9 гадзін (прыкладна, але і дакладна гэта няцяжка ўстанавіць, нават можна адмыслова папрасіць паведамляць колькасць відаў у 1500). Пры гэтым тутака ўсталяваць можа новы рэкорд іншая каманды, чым та, што пераможа ў 12 гадзінным спаборніцтве. Чампіянат адзін, а рэкардаў можа быць мноства, напрыклад, у колькі адмечаны першыя 50 відаў? 100? Дарэчы, здаецца, нашай камандзе прыналежыць рэкорд з першай 100. У 2008 годзе мы ўбачылі 100 відаў дзесьці за 6 гадзін, а за астатнія 3 гадзіны толькі некалькі новых.

дарэчы і з падвядзеннем вынікаў праблемы вялікай няма. Вынікі будуць падводзіцца ў вечары, але Правіламі можна забароніць паведамляць іх адразу. Будуць грошы - можна сабраць каманды на наступны дзень у Мінску, не - паведаміць хто дзе ўжо увечары. Аставіць гэтае рашэнне журы нават, не мяняючы Правілы. Да таго ж вынікі з відамі: хто каго бачыў ці не бачыў, як гэта праходзіць у Літве можна падводзіць цікава і ведая хто пераможца і хто дзе. Цікава будзе.

На мой погляд, рэкорд 9 гадзін не будзе пабіты, бо пад час 12 гадзінных спаборніцтваў па іншаму будзе планавацца час і месцы назіраньняў. Не зусім карэктнае параўнаньне, але гэта як пабіць рэкорд бегу на 3 км пад час забегу на 4 км.

Аднак згодны, што іншая статыстыка - акрамя канчатковых вынікаў такасма цікавая і павінна агалошвацца - будзе больш цікавых дэталяў і лічбаў-відаў. Наконт агульнага збору ў Менску на наступны дзень сапраўды павінна быць цікава нават калі ўжо будзе вядома хто чэмпіён.

Гэта адна з рэдкіх магчымасьцяў сустрэцца дасьведчаным бёдуотчарам і падзяліцца ўражаньнямі і нават павучыцца адзін ад аднаго. Ды і "маладым" будзе цікава і карысна.

Я сёлета прачытаў артыкул пра паседжаньне брытанскага аналага БОФК, на якое можа трапіць амаль любы зацікаўлены чалавек. Яны нават адмыслова абвяшчаюць дату і месца. Трэба і нам браць усё добрае з-за мяжы. Канешне, з адаптацыяй на нашы ўмовы.

 Я згодзен з Харыерам. Больш гадзін і іншае планаваньне часу і паездак не дадуць перабіць гэты рэкорд, акрамя як нехта будзе рабіць гэта спецыяльна. Але новыя правілы - новыя рэкорды. Асабіста мне і 9 гадзін хапала. Я бы так і заставіў! І так стамляешься пад час гонак пад канец, а табе яшчэ ездзіць і ездзіць. Можна, канешне, скончыць раней, але гэта будзе абы шо. Ужо і не да азарту.