Вугорскі бусел атрымаў гумовую дзюбу

Пасля непрыемнага выпадку белы бусел са зламанай дзюбай трапіў у Птушыны шпіталь Hortobagy, які знаходзіцца у 180 км на ўсход ад Будапэшту. На працягу гадзіны зламанае паддзюб’е птушкі было ўмацаванае, а канец дзюбы быў заменены на зроблены з сінтэтычнай гумы, якую перад гэтым афарбавалі ў адпаведны колер. Аперацыю ажыццявілі Тамас Котай (Tamas Kothay) – спецыяліст па зубным пратэзам і д-р Дэр’і Янас (Dr Deri Janos), кіраўнік шпіталю.

Узрост бусла быў ацэнены ў 3 гады. Хутчэй за ўсё, ён пашкодзіў дзюбу, наляцеўшы на сцяну.

Без аперацыі бусел не змог бы есці самастойна і не меў бы шанцаў вярнуцца на волю.

А так пасля непрацяглай рэабілітацыі бусла збіраюцца адпусціць у прыроду.

Птушыны шпіталь дапамагае дзікім птушкам з 1991 г.. За гэты час прыкладна 40% пацыентаў атрымалася вярнуць у прыроду.

Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі