Выратаваць туамоцкіх зімародкаў

Уся папуляцыя эндэмічнага віду - туамоцкага зімародка (Todiramphus gambieri) – ўсяго 125 птушак. Niau - невялікі востраў, які знаходзіцца ў паўднёвай частцы Ціхага акіяну ў групе астравоў Туамоту ў Французскай Палінезіі. Зімародкі засталіся толькі тут. Паводле навукоўцаў, калі не прыняць тэрміновыя меры па захаванню эндэмічных птушак, яны знікнуць у лепшым выпадку ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі. 

Цяпер навукоўцы з універсітэту Місуры спрабуюць прыпыніць знікненне птушак праз супрацу з фермерамі і іншымі насельнікамі вострава.
 ‘Калі мы страцім гэтых птушак, мы страцім 50 тысяч гадоў эвалюцыі і ўнікальнасці гэтых птушак” – сказаў Дайлэн Кеслер (Dylan Kesler).
У сваёй апошняй публікацыі, Кеслер і яго каманда вызначылі важную інфармацыю як можна дапамагчы выжыванню гэтых птушак дзякуючы таму, што на некалькіх птушак атрымалася прымацаваць радыёперадатчыкі і прасачыць іх асноўныя перамяшчэнні.
З-за таго, што зімародкі палююць з прысады ў асноўным на яшчарак, птушкам неабходны кусты з невысокай расліннасцю навокал.
Таму нават экстэнсіўнае выпальванне расліннасці мясцовымі фермерамі, якія ачышчаюць зямлю пад плантацыі какосавай пальмы, калі на ёй застаюцца кусты і яшчаркі, дапамагае зімародкам паляваць.
З-за таго, што птушкі гняздуюць у пустотах старых дрэваў, а фермеры высякаюць мёртвыя пальмы, навукоўцы просяць іх пакідаць такія дрэвы для гнездавання зімародкаў.
Каты і пацукі, якія былі прывезены на востраў чалавекам, цяпер палююць на гнёздах мясцовых зімародкаў. Каб перашкодзіць гэтаму, даследчыкі абварочваюць гнездавыя дрэвы шырокай металічнай стужкай. Хаця ў бліжэйшай перспектыве гэтае рашэнне падыходзіць, аднак Кеслер з калегамі думаюць над больш эфектыўнымі метадамі абмежавання драпежніцтва інтрадуцэнтаў.
 ‘На жаль, не гледзячы на ўсе нашы папярэднія высілкі, папуляцыя зімародкаў працягвае змяншацца” – сказаў Кеслер.”Кожны год калі мы вяртаемся на востраў, мы бачым усё больш незанятых былых гнездавых тэрыторый. Калі тэмпы знікнення птушак застануцца ранейшымі, то туамоцкія зімародкі знікнуць яшчэ пры нашым жыцці.” 
На архіпелаге Туамоту некалі было два падвіды туамоцкага зімародка. Намінатыўны падвід gambieri знік на востраве Mangareva на аднайменных астравах Gambier яшчэ да 1922 г.. Птушкі другога падвіду, niauensis, раней былі шырока распаўсюджанымі і іх колькасць ацэньвалі ў 400-600 птушак у 1974, і яшчэ ў 1990-я зімародак лічыўся звычайным. Аднак апошнія падлікі, праведзеныя ў  2006-08 гг., паказалі значна меншую колькасць – толькі 125 зімародкаў.

Паводле www.wildlifeextra.com (тэкст і фота) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:

Самы рэдкі альбатрос на Зямлі аказаўся асобным відам

Клімат і маўрыкійская пустальга
 

Гігант моды дапаможа захаваць папугаяў
 

Самы знакаміты какапо памёр
 

Дзяцел за 50 тысяч даляраў