Паводле навукоўцаў, качкі па колеру дзюбы вызначаюць сексуальнае здароўе партнёраў.
Новае даследаванне паказала, што семяннікі качак могуць быць пашкоджаныя бактэрыямі – такімі, як E.coli, якія могуць інфіцыраваць і пашкодзіць сперму.
Адначасова было знойдзена, што качары крыжанак (Anas platyrhynchos) з больш яркімі дзюбамі маюць больш антыбактэрыяльную сперму.
Даследчыкі пішуць, што самкі качак хутчэй за ўсё выкарыстоўваюць колер дзюбы як візуальны паказчык здароўя самцоў пад час выбару партнёраў каб такім чынам пазбегнуць хваробаў, якія перадаюцца полавым шляхам.
Д-р Меліса Роу (Dr Melissah Rowe) з універсітэту Осла (Нарвегія), якая ачольвала даследаванне, сказала: "Нам упершыню атрымалася паказаць, што сперма птушак мае антыбактэрыяльныя ўласцівасці. Гэта ўжо даказана для звяроў, насякомых і крабаў, а цяпер і для птушак”.
Як аказалася, у качароў качак-крыжанак з больш яркімі дзюбамі больш жоўтых пігментаў і менавіта ў іх самая антыбактэрыяльная сперма.
Да гэтага ўжо было вядома, што самкі выбіраюць самцоў па колеру іх дзюбы. Аднак новыя факты паказваюць з чым гэты выбар можа быць звязаны.
Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Journal of the Royal Society Biology Letters.
Здымак качара качкі-крыжанкі Сяргея Чарапіцы
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Старыя самкі сініц горшыя?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ