Серада, 13 красавіка, сталася адметным днём для гарадзенскіх школьнікаў з гімназіі імя акадэміка Я.Ф.Карскага. Пад час экалагічнага тыдня - 2011 адбыліся дзве падзеі: сустрэча з арнітолагам, рэдактарам сайту Birdwatch.by Дз.Вінчэўскім і адкрылася выстава штучных гнёздаў для птушак.
Мультымедыйная прэзентацыя для вучняў 6-х і 7-х класаў была прысвечана сучасным метадам назіранняў за птушкамі. Цікава было даведацца пра кальцаванне і крыламеткі, геалакатары і спадарожнікавыя перадатчыкі, пра адлегласці, якія пераадольваюць нашыя птушкі падчас міграцыі і як арнітолагі адсочваюць маршруты іх пралётаў.
Каб лепш зразумець як жывуць нашы птушкі, падлеткам было прапанавана назіраць за жыццём сокалаў-пустэльгаў дзякуючы відэа-матэрыялам і он-лайн трансляцыі на сайце Birdwatch.by.
Разглядваюць крыламеткі.
Хлопцы і дзяўчаты не пакінулі выступ без пытанняў пра магчымасці стварэння штучных біятопаў, пра птушку 2011 года і інш. Завяршылася сустрэча экалагічнай гульнёй “Паляцелі”, якая растлумачыла дазволіла вучням пабываць “у скуры” вяртлявай чаротаўкі і адчуць што можа здарыцца з птушкамі, калі чалавек знішчае іх месцы гнездавання – нізінныя балоты.
Пад час гульні
У стварэнні дуплянак для птушак удзельнічалі вучні 1-9 класаў і іх бацькі. Пасля завяршэння выставы 19 сінічнікаў будуць размешчаныя ў знакамітым гарадзенскім лесапарку “Румлёва” - помніку прыроды мясцовага значэння.
Спадзяемся, што новыя кватэры прыдуцца да спадобы птушкам.
Алена Вінчэўская,
Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ
фота аўтаркі
На гэтую тэму:
У гарадзенскіх сакалоў з'явілася першае яйка! (+Video)
За брестскими соколами скоро можно будет снова наблюдать он-лайн
Фотавыстава "Нашы птушкі-2011" працуе ў СШ № 35 Гродна
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ