Студэнты і птушкі

І вось пачатак новага дня, і хутка кола замкнецца… Але ўсе па чарзе. Іспыты зданы, усе гатова і надыходзіць час акціі “Забей і не палі”.  Я, як сапраўдны Папа Карла, сабраў усе свае драўляныя загатоўкі і панёс да месца збору – на афіцыйнае месца для палення.
 

Мабыць самае цяжкае было распачаць, блукалі думкі: “Хто і што падумае ці можа не так зразумее?” Але, як кажуць, не так страшны чорт, як яго малююць. Людзі праходзілі, падыходзілі, запальвалі цыгарэту, касабока паглядалі. Але былі і такія, хто з цікаўнасцю падыходзіў і рабіў свой уклад у будаўніцтва штучных гнёздаў для птушак.
Адным з такіх прыкладаў можна лічыць высокага сталага хлопца, які, як сапраўдны арыстакрат чытаў газету (мабыць з нейкімі важнымі фінансавымі звесткамі) і цягнуў у сябе цыгарэтны дым. Тут прагучала прапанова паўдзельнічаць і, як сапраўдны джэнтльмен, ён адказаў пазітыўна. І ведаеце, зусім іншая фарбы зайгралі: усмешка на твары, добры тон  і малаток у руцэ замялькаў. Пасля ім быў забіты не адзін цвік.
Людзі падыходзілі, цвікі ўваходзілі ў дошкі, дуплянкі будаваліся адна за адной.


 

У выніку, ў акцыі прынялі ўдзел і выкладчыкі, і студэнты, і абслугоўваючы акадэмію персанал.

Многія ўпершыню даведаліся як рабіць штучныя гнезды, што іх можна рабіць з разнастайных матэрыялаў, што ёсць і патрэбныя не толькі шпакоўні, але і шмат іншых відаў птушак з радасцю загняздзяцца ў штучных гнёздах.

Пасля гэтага мы паціху пачалі збірацца ў лес. І як водзіцца ў сапраўдных студэнтаў, усе зборы большасць вырашіла адкласці на апошні час. Даехаўшы да чыгункі ва ўсіх узнікла думка: як жа мы ўсе гэтыя рэчы засунем у цягнік, ну і потым хутка разгрузім? Але, дзякуй Богу, ўсё атрымалася выдатна і мы нават нікога не абранілі. Потым была хада по чыгунцы, потым праз лес і канчатковы выбар месца… 
 

Стомленыя вучобай, мільгаценнем машын і іншымі складаючымі студэнцкага гарадка ўсе з асалодай сачылі як гарыць вогнішча, працуюць дзяжурныя, толькі вось ракі паблізу не было для сапраўнага шчасця:) Потым вечар, гульні і размовы пра сутнасць міраздання.
Увесь наступны дзень мы хадзілі, вышукваючы прывабныя месцы для штучных гнездаў, з нейкай асаблівай пашанай вывешвалі і зноў шукалі месца для наступнага птушынага жытла. Надвор’е нас то радавала усмешлівымі промнямі сонейка, то некалькі разоў нібы казала – не раслабляцца! - і сыпала кропелькі дажджу. Так вось мы блукалі па лесе і знайшлі нават старыя зямлянкі партызан...


Як толькі сонца пачало хавацца за небасхіл, мы хуценька пайшлі ў наш лагер. Увечары нават атрымаўся майстар-клас па вырабу штучных гнёздаў у лесе. Такім чынам было яскрава паказана, як атрымоўваюцца гнезды вырабленыя рукамі чалавека на прыродзе і з прыроднага матэрыялу. Па надыходу ночы я паспрачаўся з сябрам, ці пачуем ноччу гусей.  Пачулі. А таксама палову ночы крычала шэрая кугакаўка недалёка. Акрамя птушак, каля лагера былі адзначаны гадзюка, вавёрка, дзік. Да таго ж, як я дазнаўся потым, кожны паціху займаўся трапленнем : то лася, то казулі, то дзіка. Файна!
Кожны дзень заканчваўся падвядзеннем вынікаў і кожны дзяліўся сваімі думкамі, уражаннямі і пачуццямі.
Вось некалькі думак, запісаных для гэтага артыкулу:
“Мне больш за усе сподабалася актыўна ўдзельнічаць, прыўнесці нешта свае, пабачыць як гэта робіцца на практыцы. А яшчэ вельмі уразіла тое, што кожны жадаючы мае магчымасць зрабіць пазітыўную рэч бяз вялікіх затрат і адмыслова выдзеленага дзеля гэтага часу…”
“Для мяне такое падарожжа стала першым у жыцці, я нават і не ведала, што можна так высока залесці на дрэва без усялякіх прылад і да тогож яшчэ зацягнуць за сабой скрыню для птушак. Акрамя гэтага, раней я прачыналася і ніколі не заўважала наколькі шмат за вакном спеваў птушак.  А цяпер пасля неверагодна прыемнай раніцы, калі узыходзіць сонейка, а лес увесь-увесь напоўнены спевам птушак і гэтыя гукі зараджаюць жыццевай сілай, я стала прачынацца толькі пад гэтыя гукі. Канешне, ў горадзе іх меней, але лепей прачынацца са спевам птушак, чым под трэск гадзінніка!!! Яшчэ раз упэўнілася, што першае уражанне памылковае і пазнаеш чалавека толькі з цягам часу…”
“Я больш за усё шчыра удзячны усім, хто не прамяняў добрую кампанію на канапу ці ложак. Прыемна уразіла адданасць людзей новай справе і лепшай узнагародай стала бадзёрая усмешка, вочы, поўныя жыцця і словы падзякі і жадання удзельчаць у падобных справах далей. Добра, што засталіся тыя, хто дакладна плануе, адкладвае - калі патрэбна - нейкія іншыя справы і едзе адпачываць, робячы добрую справу. Менавіта адпачываць, працуючы на карысць прыроды. “
Дзякуем Шведзкаму орніталагічнаму таварыству SOF і Шведзкай агeнцыі развіцця міжнароднага супрацоўніцтва SIDA за дапамогу ў рэалізацыі гэтага мініпраекту.

Слава Астапук (ад імя студэнцкай суполкі Горацкай сельгасакадэміі) для www.birdwatch.by
фота аўтара

На гэтую тэму:

Жыццё за шклом

Comments