Новае даследаванне паказала, што майстэрства пабудовы гнёздаў павінна прайсці стадыю навучання і што гэта не проста безумоўны рэфлекс.
Навукоўцы з шатландзкіх універсітэтаў Edinburgh, Glasgow і St Andrews запісывалі ў Батсване на відэа чорналобых ткачыкаў (Ploceus velatus). Гэты від быў абраны таму, што тыя самыя птушкі будуюць шмат даволі складаных гнёздаў на працягу гнездавога сезону.
Д-р Пэтрык Уэлш (Dr Patrick Walsh) з універсітэту Эдынбурга сказаў, што іх даследаванне паказала “ясную ролю дасведчання” у гэтым працэсе.
Асобныя птушкі змянялі сваю тэхніку пад час пабудовы наступных гнёздаў і сярод іх былі такія, якія будавалі гнёзды з права налева і наадварот. Пад час таго, як птушкі набіраліся больш досведу, яны ранялі менш травы пад час пабудовы гнёздаў.
"Калі б птушкі будавалі свае гнёзды паводле генетычнай праграмы, можна было б чакаць, што ўсе птушкі будуць будаваць гнёзды штораз аднолькава. Аднак аказалася, што гэта не так.” – сказаў д-р Уэлш.
Чорналобыя ткачыкі паказалі вялікія варыяцыі ў сваіх уменнях, якія залежалі ад іх дасведчання. “Нават для птушак патрэбна практыка, каб стаць лепшымі будаўнікамі.” – падсумаваў д-р Уэлш.
Даследаванне было апублікаванае ў часопісе Behavioural Processes journal.
Здымак з www.mongabay.com
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Вялікая сініца збудавала гняздо вялізарных памераў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ