Надзвычай доўгае лета ў Вялікабрытаніі

На Брытанскіх астравах сёлета тэмпературы кастрычніка былі найвышэйшымі за ўсю гісторыю іх адсочвання. Выдатная і мяккая пагода стаіць і ў лістападзе. Таму ня дзіва, што многія віды жывёл карыстаюцца з гэтага, каб працягнуць свой сезон размнажэння.

У Каралеўскае таварыства абароны птушак RSPB цяпер паступае шмат паведамленняў, змест якіх больш адпавядае лету: ў многіх месцах Злучанага каралеўства і над Ірландыяй адзначаюцца чорныя свіргулі (Apus apus) і ластаўкі. Звычайна ж гэтыя птушкі адлятаюць на зімоўку ў Афрыку не пазней за верасень.
Сінія сініцы (Parus caeruleus) яшчэ ў кастрычніку насілі корм сваім вывадкам. Таксама адзначаны і качкі, якія выкарыстоўваюць надзвычай цёплую восень для працягу гнездавання. Лонданскі водна-балотны цэнтр (London Wetland Centre) рaспаўсюдзіў нaвіну пра качку-крыжанку (Anas platyrchynchos), якая паспяхова высядзела цяпер 11 яек – на паўгады пазней звычайных тэрмінаў. Таксама позні вывадак быў адзначаны ў інтрадукаванай на астравы нільскай гусі (Alopochen aegyptiacus) у лонданскіх Kensington Gardens.
Аднак навукоўцы адзначаюць, што не толькі птушкі выкарыстоўваюць надзвычай цёплую пагоду. Розныя віды восаў, божых каровак і матылёў рэгіструюцца дагэтуль  ў многіх месцах. 


Паводле www.birdwatch.co.uk   падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак свіргуля Дзьмітрыя Якубовіча