Усе ўзнагароды засталіся ў Польшчы.

Падведзены вынікі міжнароднага фотаконкурсу “Луні – арыстакраты сярод драпежных птушак”, які сёлета ладзіла прыродаахоўнае таварыства “Боцян” (Towarzystwo Przyrodnicze „Bocian”) з Польшчы. Адпаведна назве, фотаконкурс быў прысвечаны  чатыром відам лунёў, якія сустракаюцца ў Еўропе.

Усяго на конкурс, які інфармацыйна падтрымліваў наш сайт, было прыслана 88 здымкаў некалькімі аўтарамі з Польшчы, Беларусі, Чэхіі і Літвы.
Дзесяціасабовае Журы, ў складзе якога былі арнітолагі, эколаг, фатографы і прадуцэнт анімалістычных фільмаў, выбрала здымкі, якія атрымалі ўзнагароды.
 

Grand Prix Jury
Верхні здымак: Atak. Яго аўтар Marcin Perkowski (Польшча) атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры 1000 zł brutto.


Журы таксама вылучыла сярод іншых яшчэ два здымкі:


Władca trzcinowego świata. Аўтар: Paweł Kaczorowski (Польшча), грашовая ўзнагарода 500 zł brutto.

Bazyliszek. Аўтар: Romuald Cisakowski (Польшча), грашовая ўзнагарода 500 zł brutto.

Адначасова арганізатары фотаконкурсу не змаглі арганізаваць чэснае галасаванне інтэрнет-карыстальнікаў і таму Прыз сімпатый гледачоў (Grand Prix Internatów), на жаль, не можа быць прызнаны.


Арганізатары дзякуюць усім ўдзельнікам і запрашаюць паглядзець усе здымкі ў galerii konkursowej


Паводле www.pygargus.pl (здымкі і тэкст) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:

Сайт Birdwatch.by – медыйны партнёр фотаконкурсу “Луні – арыстакраты сярод драпежных птушак”