Гульні - новы раздзел на сайце

06.01.2012 - 22:34 | Kiolk

 З сённяшняга дня запрацаваў новы раздзел на сайце: "Гульні". Зараз вы можаце не толькі знайсці цікавую інфармацыю пра птушак, паглядзець мастацкія фотаздымкі, і  зрабіць шмат што іншае на www.birdwatch.by, але і адпачыць, пагуляўшы ў тэматычны гульні звязаныя з птушкамі. Вы не толькі зможаце патрэніраваць сваю памяць, вынаходлівасць і хуткасць рэакцыі, але і даведаецеся пра  некаторыя цікавыя моманты з жыцця таго ці іншага віду.

Раздзел з часам будзе папаўняцца ўлюблёнымі гульнямі нашых карыстальнікаў, спасылкі на якія можна дасылаць ужо зараз, проста пакінуўшы іх у каментарах ці даслаўшы на электронную скрыню tyteishi@gmail.com

Прыемна бавіць час!