У “Прыбужскім Палессі “ будзе цікава не толькі навукоўцам

Экалагічная адукацыя – адзін з асноўных кірункаў дзейнасці нашай арганізацыі. Вядома, што ахоўваць і захоўваць можна толькі тое, што знаеш і разумееш. Без экалагічных ведаў немагчыма не толькі актыўна займацца аховай прыроды – можна нашкодзіць ёй непатрэбнымі дзеяннямі.

Менавіта экалагічнай адукацыі прысвечана шмат рэалізуемых і ўжо выкананых праектаў АПБ. Да іх належыць і праект Брэсцкага абластнога аддзялення – “Стварэнне ўмоў для развіцця экатурызма і экалагічнай адукацыі на тэрыторыі біясфернага рэзервата ”Прыбужскае Палессе” як механізма, забяспечваючага эфектыўнае захаванне экасістэм і відаў біясфернага рэзервата”, які рэалізуецца пры падтрымцы Праграммы малых грантаў амбасады ЗША. Праект накіраваны на развіццё экалагічнай адукацыі і экатурызму на тэрыторыі БР “Прыбужскае Палессе”.

На экалагічнай сцежцы “Лясная рэчка” у БР “Прыбужскае Палессе”
 

У выніку праекта для адной з існуючых у біясферным рэзерваце экалагтчных сцежак, дарэчы, распрацаваных і створаных таксама сябрамі АПБ з Заходне-Палескага і Брэсцкага абластнога аддзяленняў, падрыхтаваны пуцявод і набор спецыяльных табліц-заданняў для экскурсантаў. У цікавай і даступнай форме яны распавядаюць пра біясферны рэзерват - яго жывёльным і раслінным свеце, асновах экалогіі, аховы прыроды і інш. Пуцявод і табліцы з адмысловымі заданнямі зробяць Ваша падарожжа па сцежцы значна больш цікавым, зразумелымі і карыснымі. Дзякуючы ім, звычайная экалагічная сцежка пераўтвараецца ў дыдактычную, дзе экскурсант з’яўляецца не проста слухачом і назіральнікам, а актыўна ў лёгкай і цікавай форме ўдзельнічае ў здабыцці ведаў.

Пуцявод па сцежцы “Лясная рэчка”


Малюнкі, сканворды, рэбусы, мапы, складанкі – менавіта ў такой форме ўдзельнікі экскурсіі атрымліваюць інфармацыю пра біясферны рэзерват, беларускія лясы, асноўныя экалагічныя законы. А экскурсавод ці настаўнік дапамагае рухацца ў добрым напрамку, падпавядае. Дарэчы, большасць заданняў можна выкарыстоўваць не толькі пад час экскурсіі па экалагічный сцежцы ў біясферным рэзерваце, але таксама пад час выпраў на прыроду ў Вашым наваколлі.

Андрэй Абрамчук, Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ,
здымкі аўтара

На гэтую тэму:
Ахоўваем ня толькі птушак!

Comments