Ракеткахвостых папугаў больш відаў, чым думалі

Генетыка эндэмічнага роду папугаяў з астравоў Wallacea, акрамя гісторыі іх узнікнення, дазволіла вылучыць новыя віды.  

Даўно лічылася, што Філіпіны і тэрыторыя інданезійскіх астравоў Wallacea, якая адмежаваная ад Азіі ды Аўстраліі глыбокімі водамі, можа падтрымліваць большую біяразнастайнасць, чым было апісана дагэтуль. Дзякуючы генетычнаму даследаванню каманды швайцарскіх навукоўцаў цяпер вядома, што гэта сапраўды так для эндэмічнай групы ракеткахвостых папугаяў Prioniturus, хвасты якіх заканчваюцца двума выразнымі тонкімі рулявымі пёрамі з больш тоўстымі канцамі, падобнымі на ракеткі для гульні ў бадмінтон.  
Звычайна лічыцца, што род складаецца з 9 відаў, аднак новае даследаванне паказала, што тры падвіды блакітнакароннага ракеткахвостага папугая Blue-crowned Racquet-tail P. discurus могуць лічыцца асобнымі відамі. Такім чынам P. (d.) mindorensis ёсць асобнай лініяй да двух іншых, якія бліжэй да блакітнагаловага Blue-headed Racquet-tail P. platenae. Становішча дзьвюх іншых падвідаў, намінальнага і whiteheadi, застаецца прамежкавым і патрабуе далейшых даследаванняў, але навукоўцы выказалі меркаванне, што гэта з вялікай доляй імавернасці асобныя віды – з-за іх марфалагічных ды генетычных адрозненняў.
Паказаны тры галоўныя клады для ракеткахвостых папугаяў: малуканская з папугаям Буру Buru P. mada і золата-мантыйным Golden-mantled P. platurus (уключна з трыма блізкакрэўнымі падвідамі, статус якіх атрымался пацвердзіць у гэтай працы), і двума філіпінскімі кладамі. Большасць прынятых раней відаў пацвердзілі свой асобны статус, уключна з раней падзеленымі на два віды лузонскім Luzon Raqcquet-tail P. montanus і мінданайскім ракеткахвостымі папугаямі Mindanao Racquet-tail P. waterstradti; бо пацвердзілася, што яны не ёсць блізкімі крэўнымі.
Як і было меркавана раней, род ракеткахвостых папугаяў пайшоў ад адзінай спробы каланізацыі астравоў з Аўстраліі, якая адбылася прыкладна 20 мільёнаў гадоў таму. Пасля гэтага адбыліся 5 хваляў дысперсіі на розныя астравы, якія пасля працяглай эвалюцыі і абумовілі сённяшнія таксанамічныя статусы птушак. Філіпінскія птушкі таксама паходзяць з вынікаў адной каланізацыі, за якой адбыліся спецыялізацыя птушак і далейшая дысперсія на астравы Sulawesi, Palawan і Sulu.


Крыніца:
Schweizer, M, Güntert, M and Hertwig, S T. 2012. Phylogeny and biogeography of the parrot genus Prioniturus (Aves: Psittaciformes). Journal of Zoological Systematics and Evolutionary Research. doi: 10.1111/j.1439-0469.2012.00654.x


Здымак аднаго з ракеткахвостых папугаяў з www.free-pet-wallpapers.com

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by