Новы від птушак апісаны ў Калумбіі

З амаль 1900 відамі птушак на сваёй тэрыторыі, Калумбія ўтрымлівае рэкорд па колькасьці відаў пярнатых сярод усіх краін на нашай планеце. На гэтым тыдні гэты рэкорд атрымалася яшчэ лепш замацаваць – арнітролагі апісалі тут эндэмічны і новы для навукі від птушак – анціоквінскага крапіўніка (Thryophilus sernai) (Antioquia Wren).

Новы эндэмічны від быў знойдзены ў сухім каньёне ракі Cauca – нешырокай пойме, парослай лесам, якая знаходзіцца ў паўночна-заходняй Калумбіі. Месца гэтае распаложана ў горада Medellin. Апошні прадстаўнік сямейства Крапіўнікавых быў заўважаны як невядомы від з-за своесаблівай расфарбоўкі свайго апярэння ў палоскі на хвасце і крылах, параўнальна невялікіх памераў і адрознай ад іншых відаў песне. Дакладнае вызначэнне і пошукі птушкі былі вынікам двухгадовага праекту калумбійскіх арнітолагаў: Andrés Cuervo, Daniel Cadena, Diego Valderrama і Sandra Calderon.


Разнастайнасць калумбійскіх птушак тлумачыцца вялікай разнастайнасцю мясцовых біятопаў і экасістэм: праз краіну праходзяць тры ланцугі Кардыльераў, дзве горныя даліны Андаў, тут размешчаны горы Santa Marta, працякае Амазонка і Арынока, размешчаны ціхаакіянскія і атлантычныя ўзбярэжжы, пустыні і азёры, а таксама асобны біягеаграфічны рэгіён Chocó.


Паводле www.wildlifeextra.com  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На здымку з www.colombiabirding.com Diego Calderon з новым відам птушак
 

Comments