Паспяховы гнездавы сезон шыладзюбак у Польшчы + VIDEO

Вельмі шмат радасці даставіла арнітолагам і бёдуотчарам з Вялікапольшчы (Wielkopolsкі) вядомасць пра першыя паспяховыя выпадкі гнездавання ў рэгіёне шыладзюбак (Recurvirostra avosetta). Сёлета дзве пары выгадавалі тут сем птушанят.

Цяпер усе сем маладых шыладзюбак дасягнулі ўзросту, ў якім могуць лятаць.


Гэта – параўнальна высокі паказчык поспеху гнездавання для віду, які часта траціць кладкі і птушанят на розных этапах гнездавання. (Трэба нагадаць, што сёлета ў Беларусі, на Гомельшчыне, было ўпершыню адзначана гнездаванне гэтага віду. Аднак усе тры пары сталі непаспяховымі яшчэ на этапе інкубацыі, а адна птушка нават была знойдзена мёртвай).


Як адбывалася ўзаемадзеянне дарослых шыладзюбак з птушанятамі, добра бачна на гэтым відэа з Вялікапольшчы:


Далёйшы лёс маладых шыладзюбак з гэтага рэгіёну Польшчы можна паспрабаваць адсачыць дзякуючы пластыкавым кольцам, якія яны атрымалі. Кольцы белыя з чорнага колеру надпісамі.


І дарослыя, і маладыя птушкі ўжо адляцелі з месца гнездавання, таму цяпер ёсць невялікая імавернасць сустрэць іх у іншых месцах.


Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак шыладзюбкі Арцёма Халандача /www.khalandach.blogspot.com