Сокалы-пустальгі і ў гэты, няпросты для іншых драпежных птушак год, вывялі сваіх птушанят у самым цэнтры Гродна на касцёле Адшуканьня Сьв. Крыжа (больш вядомы як касцёл бэрнардынаў). Касцёл уяўляе з сябе прыгожы вялікі будынак у стылі ранняга барока, пабудаваны ў XVI ст. (які потым не аднойчы перабудоўваўся ў два наступныя стагоддзі) і ўзвышаецца над наваколлем на высокім узгорку на прынёманскай тэрасе.
Дзякуючы выпадковай сустрэчы з ксяндзом-пробашчам касцёла ля муроў будынку атрымалася развеяць некалькі міфаў, якія я паспеў стварыць для сябе (некаторыя з іх гл. тут: http://www.birdwatch.by/naziranni/489 ).
Па-першае, сокалы гняздуюць на касцёле не другі, а як мінімум пяты год.
Па-другое, гняздо яны робяць не ў вежы званніцы (як думаў я), якая найбольш узвышаецца над наваколлем, а за драўлянай фігурай Святой Елены – адной з трох, якія ўпрыгожваюць галоўны фасад. Адпаведна не маглі перашкадзіць гнездаванню птушак і рэстаўрацыйныя працы па аднаўленню тынкоўкі і яе перафарбоўцы на званніцы.
Прыемна ўразілі выдатныя назіральныя здольнасці ксяндза – ён з падрабязнасцямі распавёў пра амаль гадзінныя бітвы сокалаў з варонамі і з вялікай прыхільнасцю выказаўся аб гнездаванні птушак на касцёле.
У гэтым годзе электрык, які зазірнуў у гняздо сокалаў, убачыў там 7 птушанят!
Адпаведна з гнязда і выляцела не адна маладая птушка (як думаў я паводле ўчорашніх назіранняў), а як мінімум чатыры. Бо ўчора атрымалася ўбачыць размеркаванне здабычы, калі на самца выляцелі з крыкамі 4 маладых (плюс адна дарослая – самка?).
Пасля гэтага на працягу гадзіны я адначасова змог адзанчыць толькі дзвюх птушак. Адна з іх час ад часу ўлятала на даволі вялікую адлегласць ад касцёла – да Старга Замку і нават далей, але даволі хутка вярталася і працягвала свае лётна-пешыя вандроўкі па розных выступах вялікага будынку. Адзін раз на шырокім парапеце-выступе сцяны, пакрытым бляхай, сокал смешна пабег за нейкім лятаючым насякомым і нават злапаў яго лапай. Аднак калі спрабаваў перахапіць здабычу ў дзюбу, насякомае ўзляцела і зрабіўшы некалькі колаў вакол здзіўленай птушкі, адляцела.
Напэўна, яшчэ ёсць некалькі бліжайшых дзён, калі папярэджаныя пра паспяховы вылет маладых сокалаў гарадзенскія фотаанімалісты змогуць зрабіць партрэты птушак на фоне іх старажытнага “дому”. Бо хутка птушкі набяруцца досведу і адляцяць ад нас. Спадзяемся, што толькі да наступнага году. Бо Святая Елена не дасць у крыўду сваіх падабаронных.
Дзьмітры Вінчэўскі,
Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
Здымак сокала ля гнязда - аўтара
ПС Можа нам варта падумаць аб размяшчэнні на касцёле ўэб-камеры для он-лайн трансляцый розных этапаў жыцця сокалаў?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
АV (госць) - 10.07.2009 - 13:24
здымак лепшы чым падобны з
Harrier - 10.07.2009 - 13:55
In reply to здымак лепшы чым падобны з by АV (госць)
У нішы, па словах пробашча,
У нішы, па словах пробашча, скульптура Сьв. Алёны (Елены). Здымкі будуць яшчэ ў Назіарньнях. Ў Галерэі з самай блізкай адлегласьці - лепш птушку бачна.
АV (госць) - 10.07.2009 - 16:21
In reply to У нішы, па словах пробашча, by Harrier
выбачай, но птушку бачна там
леонид (госць) - 11.07.2009 - 11:53
вот снимки пустельги с
Harrier - 11.07.2009 - 13:11
In reply to вот снимки пустельги с by леонид (госць)
Пра Вас тут у справаздачы не
Пра Вас тут у справаздачы не пісаў, бо не ведаў, ці сапраўды будзеце здымкі выкладваць. Але яны атрымаліся - не ведаю, ці можна зрабіць лепшыя з такой адлегласьці? Дзякуй за іх!
Віншую з выдатным пачаткам сёлетняга фотапаляваньня!
prosto - 11.07.2009 - 13:16
In reply to Пра Вас тут у справаздачы не by Harrier
конечно можно, если иметь
конечно можно, если иметь телевик с еще большим фокусным расстоянием
Harrier - 11.07.2009 - 13:23
In reply to конечно можно, если иметь by prosto
Давайце лепш не будзем чакаць
Давайце лепш не будзем чакаць на большы тэлевік - здымкі Вашы і так маюць прыгажосьць і вартасьць - калі ёсьць час і магчымасьць, калі ласка, выкладвайце ў Галерэі.
А з большым аб'ектывам - тым больш чакаем!
prosto - 11.07.2009 - 13:26
In reply to Давайце лепш не будзем чакаць by Harrier
ну если будете подсказывать
ну если будете подсказывать что интересное, буду выкладывать
Harrier - 11.07.2009 - 13:34
In reply to ну если будете подсказывать by prosto
Добра, - дамовіліся!
Добра, - дамовіліся!
Kiolk - 12.07.2009 - 21:36
А ці можна атрымаць
А ці можна атрымаць які-небудзь міні-грант на інтэрнэт трансляцыю? Канешне, дадаць да праэкту яшчэ і пэўныя мерапрыемствы па біятэхніі (развешванне гнездавых скрынь)...
Harrier - 12.07.2009 - 23:32
In reply to А ці можна атрымаць by Kiolk
Мне падаецца, што першы чым
Мне падаецца, што першы чым шукаць (міні) грант, трэба даведацца што для яе (трансляцыі) трэба і колькі гэта можа каштаваць. Потым папярэдне дамовіцца пра месца (калі гэта тэхнічна магчыма з касьцёла, напрыклад...). Ну і заключным этапам - шукаць грошы. Можа і які спонсар з кампутарных фірмаў знайшоўся б...
Kiolk - 13.07.2009 - 00:02
In reply to Мне падаецца, што першы чым by Harrier
Гэта зразумела, я проста
Гэта зразумела, я проста хацеў запытацца, ці рэальна знайсці і атрымаць грант, калі напрыклад, усе дамовы і пагаджэнні зроблены..
Harrier - 13.07.2009 - 00:50
In reply to Гэта зразумела, я проста by Kiolk
Як кажуць у аднаго з
Як кажуць у аднаго з мабільных апэратараў - магчыма ўсё.
Але ці зроблены папярэднія крокі каб шукаць грант? Здаецца, не. мы нават аб парадку сумы не ведаем...
Kiolk - 13.07.2009 - 00:52
In reply to Як кажуць у аднаго з by Harrier
Магчыма ўсё...? Ну і тады
Магчыма ўсё...? Ну і тады магчыма ўсіх знайсці, каго трэба...
Калі за гэта брацца, трэба ствараць невялічкую ініцыятыўную групу...
Harrier - 14.07.2009 - 22:36
Навіна пра пустальгу на
Навіна пра пустальгу на касьцёле дзякуючы нашым рэгіянальным СМІ пайшла ў народ!
Ўчора распавядаў пра іх Гродзенскай праўдзе. Сёньня зранку Гродзенскаму ТБ, Вечернему Гродно і БЕЛТА. Ў камэнтары для ТБ атрымалася падзякаваць за адносіны для птушак ксяндзу-пробашчу - можа пакінуць?
АV (госць) - 16.07.2009 - 00:31
тут.бай о Гродненской