Упершыню ў Чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі перамагла гомельская каманда

Віншуем каманду Merlin, якая перемагла ў сёлетняй гонцы за птушкамі (= Birdrace-2012)! За 12 гадзін спаборніцтваў яна змагла адзначыць 114 відаў птушак.

Каманда другі год выступала вакол Турава і тым жа складам. У мінулым годзе яны змаглі адзначыць 110 відаў і занялі трэцяе месца.

Афіцыйныя вынікі ІХ адкрытага Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі паводле www.ptushki.org наступныя:

1. Каманда "Merlin" — 114 відаў Арцём Халандач  — капітан, Наталья Карлионова, Зінаіда Гарошка, Таццяна Брыгінец  Месца старту – г.Тураў  

2. Каманда "Ibisbill" — 112 відаў Algirdas Knystautas (Літва) — капітан, Henrikas Sakalauskas (Літва), Мікалай Чэркас, Віталь Яковіч Месца старту – г.Мінск  

3. Каманда "Тим-бай" - 108 відаў Андрэй Абрамчук — капітан, Аляксандр Сербун, Аляксандр Рак, Юрка Бакур Месца старту:.в. Сялец, Бярозаўскі р-н  

4. Каманда "Rallus 2012" — 106 відаў Сямён Левы — капітан, Алег Кальчанка, Валерый Кавалёнак, Дзяніс Змачынскі Месца старту: г. Кобрын  

5. Каманда "Утро вечера мудренее!» — 105 відаў Дзяніс Кіцель — капітан, Дзмітрый Харковіч, Дзяніс Табуноў, Іван Багдановіч Месца старту — вдсх. Сялец (Бярозаўскі р-н)  

6. Каманда "Lintu" — 103 віды Krister Castren – капітан (Фінляндыя), Max Vakiala  (Фінляндыя), Kai Suomela (Фінляндыя), Аляксандр Вінчэўскі Месца старту: г. Мінск  

7. Каманда "Aquila" — 93 віды Валерый Дамброўскі — капітан, Генадзь Міндлін, Віталь Кашчэеў, Віктар Фянчук   Месца старту — г. Мінск  

8. Каманда «Шулякі» — 82 віды Дзьмітры Вінчэўскі — капітан, Андрэй Храмогін, Tomasz Kułakowski (Польшча), Jarosław Stepaniuk (Польшча) Месца старту – г.Гродна  

9. Каманда "Палескія свіргулі" — 73 віды Алесь Страчук — капітан, Янкевіч Юрый, Мальчук Яўгеній (15 год), Кляўцэвіч Аляксандр (14 год). Месца старту: г. Кобрын  

10. Каманда "Прыпяцкі плёс" — 71 від Анатоль Нефідовіч — капітан, Раман Нефідовіч, Ірына Нефідовіч, Віталій Сахвон. Месца старту — в. Лахоўка, Лунінецкі р-н.  

11. Каманда "Ласточки" — 62 віды Таццяна Смыкоўская – капітан, Таццяна Кажан, Аляксандра Чацвярык, Наталля Палякова Месца старту: г. Гродна

Здымак трох з чатырох чальцоў каманды Merlin з выступу ў 2011 годзе Арцёма Халандача

Comments

Поздравляем победителей! А мы опять четвертые и с тем же количеством видов, что и в прошлом году. Но зато уже после 13-ти минут после старта у нас был...филин (фото будет в репортаже). А также отметили исландского песочника, малую белую цаплю и... Следите за сайтом, материал будет!

 Шчыра віншую Наташу, Зіну, Таню і Арцёма з перамогай! Вельмі цікава будзе паглядзець на іх Спіс і фоткі Арцёма, зробленыя - я спадзяюся - пад час Гонак. Малайцы!

Пугач пад час чэмпіянату - гэта, канешне, крута! Але наш малы баклан напярэдадні гонак для мяне застанецца самай яркай падзеяй году:)

Віншую пераможцаў!

А нашай каманце давялось бачыць чорнагаловага ерчыка на сажалках рыбгаса "Сялец". Як і некалькі гадоў назад, была пара з неразляцеўшымся яшчэ вывадкам. Так выйшла, што наша каманда "выбрала" усе тыя віды, што магчыма было адзначыць у наваколлі і шанец пабачыць нешта яшчэ быў зусім невялікі, таму мы скончылі гонку за 15 хвілін да канца ) Дзякуй Ане за прыемны голас па іншую сторану трубкі! )

Тым, хто чытае па-польску, вельмі рэкамендую рэпартаж з паездкі на наш Чэмпіянат Ярэка Сцепанюка. Там не толькі пра птушак, але і надзвычай цікавы погляд на нашу краіну і людзей "з заходняга боку":

Białoruś: Mistrzostwa Białorusi w Ornitologii Sportowej (08.09.2012)