Каралеўскі пінгвін (Aptenodytes patagonicus) апынуўся ў заапарку сталіцы Новай Зеландыі пасля таго, як праплыў не менш 2 тысяч км з Антарктыды.
Малады самец пінгвіна ў даволі кепскім стане (абязвожаны і галодны) стаў чацвёртай птушкай свайго віду, якая адзначаная за апошняе стагоддзе ў Новай Зеландыі. Навукоўцы лічаць, што ён, хутчэй за ўсё, паходзіць з гнездавой калоніі на субантарктычным востраве Macquarie.
Ветэрынары кажуць, што пінгвін, які атрымаў мянушку Шчаслівая стапа Юніёр (Happy Feet Jr), мог правесці ў акіяне нават год. Ліза Эргіла (Lisa Argilla), ветэрынарка з заапарку Ўэлінгтана лічыць, што малады пінгвін меў праблемы з паляваннем, а на навазеландзкім узбярэжжы апынуўся з-за таго, што мусіў пачаць сезонную ліньку.
Птушка была знойдзена на пляжы Tora, на поўдзень ад Уэлінгтону, ў мінулую нядзелю.
"Ён вельмі слабы, не хоча ўставаць. Штодзень адбываецца невялікі прагрэс, але птушка ўсё яшчэ ў крытычным становішчы.” – сказала сп-ня Эргіла. Калі пінгвіна ўсё ж атрымаецца выратаваць, ён будзе выпушчаны назад у прыроду.
Пінгвіны лічацца вельмі добрымі навігатарамі і таму для яго не будзе праблемай знайсці шлях назад дадому.
Ў мінулым годзе мясцовай сенсацыяй стаў імператарскі пінгвін, які таксама апынуўся на мясцовым узбярэжжы. Ветэрынары вымылі з яго страўніка ажно 3 кг пяску – хутчэй за ўсё пінгвін глытаў яго, паблытаўшы са снегам. Птушка атрымала перадатчык, аднак даволі хутка знікла з радараў.
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.penguinology.blogspot.com
На гэтую тэму:
Імператарскі пінгвін з Антарктыды апынуўся ў Новай Зеландыі
Моц пінгвінаў выйграла топавы фотаконкурс
Адкрыта самая працяглая міграцыя сярод вераб’іных птушак
Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі
Незвычайныя птушыныя падарожжы
Польскі зімародак апынуўся ў ... Вялікабрытаніі!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ