20 тысяч бёдуотчараў дапамогуць знайсці зніклыя віды птушак

    Міжнародная прыродаахоўная асацыяцыя BirdLife International абвесціла адмысловую глабальную праграму, накіраваную на выясненне статусу (яшчэ жывых або ўжо зніклых) для 47 відаў птушак, некаторых з якіх не бачылі нават апошнія 184 гады. 
    Спіс патэнцыяльна зніклых птушак, гэта як віды, якія адзначаліся ў самых маладаступных для даследчыкаў месцах на паверхні Зямлі – ад аддаленых астравоў да заходняй часткі Гімалаяў і да нават такіх, якія некалі сустракаліся ў Еўропе і ЗША. 

    "Такія віды птушак, як беладзюбы дзяцел, ямайскі буравеснік, чубаты насеннеяд, гімалайская перапёлка ці ружовагаловая качка прымушаюць біцца сэрцы навукоўцаў часцей. Некаторых з іх не бачыў ніводзін чалавек з тых, што жывуць сёння. Таму бёдуотчары з усяго Свету хацелі б адзначыць гэтыя віды-прывіды.” – сказаў Марка Ламберціні (Marco Lambertini), выканаўчы дырэктар BirdLife International.
     "Гісторыя паказвае, што мы не павінны быць бясчыннымі толькі таму, што некаторыя віды ніхто даўно не бачыў. Адзін з найлепшых прыкладаў – квяткоўніца з Цэбу, якая была адкрыта наноў у 1992г. праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля таго, як лічылася зніклай. Яе паноўнае адкрыццё дазваляе спадзявацца, што і некаторыя іншыя зніклыя віды птушакяшчэ жывуць і могуць быць аднойдзены.”
     "Крызіс знікненняў адбываецца безупынна, аднак гэта не выбачае чалавецтва і не дазваляе і надалей знікаць розным відам на нашай планеце, асабліва не даючы ім апошняга шанца выжыць”.
Адкрыццё праграмы адбылося на абедзе, прысвечаным 21й Брытанскай бёдуотчарскай ярмарцы (21st British Birdwatching Fair) у Rutland Water. Гэта грандыёзная падзея, якая будзе працягвацца і на наступным тыдні. Мяркуецца, што яе наведаюць больш за 20 тысяч бёдуотчараў толькі з Вялікабрытаніі. Грошы, сабраныя пад час ярмаркі, будуць прызначаны на новую праграму BirdLife, якая будзе фінансаваць пошукі відаў, якія лічацца зніклымі.
    Адзін з арганізатараў British Birdwatching Fair, Марцін Дэйвіс  (Martin Davies) з Каралеўскага таварыства абароны птушак RSPB, сказаў: "За 21 год, калі мы арганізуем нашы ярмаркі для бёдуотчараў, мы прафінансавалі шмат разнастайных праектаў па ахове птушак, галоўным чынам тых, якім пагражае знікненне. Аднак найвялікшым шчасцем для нас будзе той факт, што грошы брытанскіх бёдуотчараў змогуць даказаць існаванне відаў, якіх афіцыйна лічаць загінулымі.”
     Эмблемай сёлетніх мерапрыемстваў стала квяткоўніца з Цэбу. Міністэрства турызму Філіпінаў – радзімы пераадкрытай птушкі – ўжо пагадзілася выдзяліць сродкі на ахову гэтага віду глабальна знікаючых птушак.

На здымку з www.birdlife.org: з пачатку 1980х гг. не было рэгістрацый беладзюбых дзятлаў і від лічыцца афіцыйна зніклым.

Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by