Найгоршы сезон гнездавання для чэшскіх белых буслоў

 Белыя буслы (Ciconia ciconia) з-за халоднага надвор’я мелі, напэўна, самы горшы гнездавы сезон у Чэхіі. Многія птушаняты, якія вылупіліся з яек, потым праз нейкі час загінулі.

Штогод чэшскія арнітолагі назіраюць за гнёздамі гэтага віду ў 285 месцах 25 раёнаў па ўсёй Чэхіі. Ў 15 раёнах на канец ліпеня знаходзілася на гнёздах на 80% менш птушанят, чым у мінулым годзе. А ў 10 іншых раёнах сёлета не выляціць ніводнае бусляня, бо ўсе яны ўжо загінулі! Насамрэч канчатковыя паказчыкі гнездавання будуць яшчэ горшыя, бо некаторыя з яшчэ жывых птушанят буслоў таксама наўрацці здолеюць узняцца ў паветра. 

Гэтыя сумныя дадзеныя былі атрыманыя дзякуючы штогадоваму маніторынгу гнездавання віду, які праводзіць Чэшскі Звяз для аховы прыроды (Czech Union for Nature Conservation). Акрамя вызначэння розных паказчыкаў гнездавання, маніторынг уключае таксама кальцаванне, вызначэнне складу харчавання і магчымае ўдзеянне кліматычных і антрапічных фактараў. 

Дзякуючы аўтопсіі мёртвых птушанят на некаторых гнёздах атрымалася знайсці ў страўніках рэшткі расліннасці – хаця буслы звычайна харчуюцца выключна ежай жывёльнага паходжання.  Таксама адбываецца штогадовае змяншэнне старых даступных буслам месцаў гнездавання: на дахах, комінах і старых высокіх дрэвах. Каб кампенсаваць вынікі гэтага адмоўнага працесу, ў некаторых месцах ужо ўсталяваны штучныя гнездавыя платформы.     Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by   

Здымак Проніч’а

 

На гэтую тэму:

ТРАГІЧНАЕ ЛЕТА ДЛЯ ПОЛЬСКІХ БЕЛЫХ БУСЛОЎ

 БЕЛЫ БУСЕЛ І ЛЭП, ЦІ ЁСЦЬ РАШЭННЕ?

 Самы стары нямецкі белы бусел наведаў Чэхію