Ізраіль запрашае на свой Першы міжнародны бёдрэйс

 Адно з самых знакамітых месцаў для бёрдынгу, ці назіранняў за птушкамі, знаходзіцца ў самай паўднёвай частцы Ізраілю і самай паўночнай частцы Чырвонага мора і называецца Eilat. Менавіта тут пралягаюць двойчы на год міграцыйныя шляхі мільёнаў птушак паміж  трыма кантынентамі: Еўропай, Азіяй і Афрыкай. І менавіта тут вясной наступнага году прайдзе 24-гадзінны міжнародны бёдрэйс (bird race), ці гонка за птушкамі пад назвай “Чэмпіёны пралётных шляхоў”. 

Гонка пачнецца з першай хвіліны 1 красавіка 2014 году і закончыцца апоўначы таго ж дня і пройдзе ў рамках традыцыйнага Фестывалая птушак у Эілаце (2014 Eilat Birds Festival).

Бёдрэйс у Ізраілі арганізуюць супольна мясцовае таварыства Israel Ornithological Center (SPNI) і глабальная асацыяцыя Birdlife International. Сабраныя пад час яго грошы пойдуць на барацьбу з браканьерствам у паўднёва-ўсходняй Еўропе. Арганізатары абвесцілі, што ўжо сабралі на гэтыя мэты 30 тысяч даляраў. 

Плануецца ўдзел 15 каманд з 3-4 удзельнікамі ў кожнай ад розных партнёраў Birdlife International, тураператараў і часопісаў, якія пішуць пра назіранні за птушкамі. Каб было лягчэй сабраць грошы на канкрэтныя дзеянні, кожная з каманд абвесціць фіксаваную суму грошай за кожны адзначаны пад час спаборніцтваў від і мэту, на якую яны збіраюцца і змогуць быць патрачаныя.

  Ізраільцяне спадзяюцца, што спаборніцтвы стануць традыцыйнымі і будуць праводзіцца штогод.   

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Мапа з  www.eilat-guide.com

 

На гэтую тэму:

ЮБІЛЕЙНЫ Х ЧЭМПІЯНАТ ПА СПАРТЫЎНАЙ АРНІТАЛОГІІ ВЫЙГРАЛІ … ТУРАЎСКІЯ ПТУШКІ + ТАБЛІЦА З АДЗНАЧАНЫМІ ВІДАМІ

ПЕРУАНСКІ МАРАФОН ЗА ПТУШКАМІ ЗАВЯРШЫЎСЯ ПЕРАМОГАЙ АМЕРЫКАНЦАЎ

Birdrace дапамог паказаць перавагі Ўэлсу

З’явіўся першы чалавек, які бачыў больш 9000 відаў птушак!

Сусветны рэкорд – 4341 від птушак, адзначаных на працягу году!