З мiнулага тыдня ў гімназіі №10 г. Гродна працуе фотавыстава Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ “Нашы птушкі – 2013”. На выставе прадстаўлены лепшыя здымкі птушак Беларусі ад фатографаў з Гарадзеншчыны.
Месца правядзення фотавыставы было абрана не выпадкова. Міенавіта ў гэтай гімназіі працуе адзін з самых актыўных клубаў АПБ “Крылаты дазор” пад кіраўніцтвам Ірыны Сыско, настаўніцы пачатковых класаў. Менавіта яе вучні перамагалі ў абласным і рэспубліканскім конкурсе малюнкаў “Удод -Птушка 2013 года”.
Іх работы можна было пабачыць на выставе пад час канферэнцыі Гродзенскага аддзялення АПБ у гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага разам з лепшымі малюнкамі іншых дзетак з усёй Беларусі. Пераможцы атрымалі пад час канферэнцыі памятныя дыпломы і прызы.
Маем надзею, што прыгожыя птушкі на фотаздымках не заставяць вучняў гімназіі абыкавымыі і яны яшчэ больш актыўна будуць удзельнічаць у дзейнасці нашага аддзялення.
Фотавыстава будзе працаваць на 20-га сакавіка. Запрашаем наведаць і пабачыць!
Адрас: г.Гродна, вул. Дзяржынскага,8.
Падрыхтаваў Сяргей Саковіч
Фота аўтара
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ