Не гледзячы на шматлікія пратэсты аматараў прыроды, ў Польшчы працягваецца летняе паляванне на качак, якое паводле польскіх законаў можна пачынаць ужо ў жніўні, у той час, як многія вадаплаўныя птушкі яшчэ не скончылі гнездаванне, а некаторыя маладыя птушкі яшчэ не лятаюць і робяцца лёгкімі ахвярамі паляўнічых і іх сабак.
Польскія паляўнічыя ад 15 жніўня страляюць да крыжанак, ныркоў-сівакоў, качак-цыранак, чубатых ныркоў i лысак, якія аднесены да паляўнічых відаў, але ў практыцы ахвярамі паляўнічых становяцца і іншыя віды качак, якія фармальна знаходзяцца пад аховай: качка-неразня, качка-чырка ці белавокі нырок. Паляўнічыя страляюць у птушак у палёце, частка ў змроку – г.зн. у варунках, у якіх нават дасведчаныя бёдуотчары ці орнітолагі маюць праблемы з дакладным вызначэннем відаў.
На працягу ўсяго жніўня і верасня многія маладыя вадаплаўныя птушкі яшчэ не лятаюць і застаюцца пад апекай бацькоў. А выкарыстанне пад час паляванняў адмысловых парод сабак прыводзіць да таго, што яны знішчаюць шмат птушанят пад час пошукаў падранкаў.
Але паляўнічыя палююць згодна з “календаром (тэрмінамі) палявання”, які ўсталёўвае Міністэрства навакольнага асяроддзя. І, не гледзячы на шматлікія скаргі навуковых аргнізацый і прыродаахоўных арганізацый, міністэрства пакуль што не плануе самастойна змяняць тэрміны палявання. "Пагодныя анамаліі могуць прыводзіць да змянення тэрмінаў гнездавання некаторых відаў птушак. Але яны не могуць быць прычынай зменаў у заканадаўстве, бо найперш мусяць быць пацверджаны навукова.” – адказала на довады зацікаўленай грамадзкасці Анна Ядась (Anna Jadaś) з прэсавага бюро міністэрства. З гэтым адказам не можна пагадзіцца, бо гнездавы перыяд многіх відаў працягваецца да другой паловы верасня, але гэта не выключэнне, бо рэгіструецца штогод і ў многіх месцах.
Польскае паляўнічае заканадаўства ў тэрмінах палявання на качак летам разыходзіцца з заканадаўствам Еўразвязу. Таму што Дырэктыва ЕЗ аб дзікіх птушках ясна выключае магчымасць палявання ў час вывядзення птушанят. І ўсё кажа пра тое, што ўлады Еўразвязу будуць вымушаны афіцыяльна нагадаць уладам Польшчы аб неабходнасці перанесці тэрміны пачатку палявання на 1 кастрычніка.
Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак качак-крыжанак з National Geographic
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ