Першая сёлета заалагічная сустрэча ў Гроднa будзе беларуска-украінскай – запрашаем!

 Маладыя арнітолагі з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (Беларусь) і Чэркасскага нацыянальнага ўніверсітэту імя Б.Хмяльніцкага (Україна) дзякуючы сучасным тэхналогіям кожны ў сваім горадзе распавядуць пра цікавыя вынікі сваіх даследаванняў для аўдыторый у абодвух краінах.

Сяргей Саковіч, гарадзенскі магістрант і сябра Савету Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, прадставіць прэзентацыю на тэму: “Сокал-пустальга ў г.Гродна: што мы ўжо ведаем і што можам даведацца разам”. Як адчуваюць сябе рэдкія сокалы ў нашым горадзе, дзе яны жывуць побач з намі, чым харчуюцца і якія ў іх праблемы, як можна будзе ізноў назіраць за жыццём адной пары 24 гадзіны на суткі з дапамогай ІР-камеры – пра ўсё гэта раскажа Сяргей.

Олександр Илюха, аспірант з Чэркасаў, раскажа пра вынікі даследавання чаек-рагатух з дапамогай кальцавання. Між іншым, будуць і цікавыя факты і пра чаек, якія гняздуюць у Беларусі. Тема прэзентацыі Олександра: “Результаты исследований пространственных связей чайки-хохотуньи из района Кременчугского водохранилища на основании кольцевания”.

Запрашаем Вас на першую ў гэтым годзе заалагічную сустрэчу ў чацвер, 27.03, у 17.00 у аўдыторыю 138 (3 паверх) у корпусе  факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітіэту імя Я.Купалы. Адрас: зав. Даватара 3/1. Уваход вольны.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да арганізатараў сустрэчы ў Гродна: мтс +375 297862961 – Сяргей Саковіч.

Сустрэча разлічана прыкладна на 1 гадзіну і праводзіцца ў рамках паседжання заалагічных гурткоў студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітіэту імя Я.Купалы і Чэркасскага нацыянальнага ўніверсітэту імя Б.Хмяльніцкага пры інфармацыйнай падтрымцы сайта Птушкі штодня

 

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

На здымках: сокал-пустальга (самка), фота Дзьмітрыя Вінчэўскага і чайка-рагатуха, фота Уладзіміра Янушэвіча.

 

 

Comments

 Святлана, спроба тролінгу з Вашага боку? Выглядае менавіта так. Гэта сайт, прысвечаны птушкам, і тут сустракаюцца людзі розных палітычных поглядаў, таму давайце не будзем адыходзіць ад тэматыкі сайту.