Час, разлічаны на прыём конкурсных фотаздымкаў пераваліў за сярэдзіну. Аднак да заканчэння фотаконкурсу застаецца яшчэ шмат часу - чакаем на Вашы работы.
Сёння мы прадстаўляем найлепшыя здымкі, размешчаныя на нашым сайце ў мае-траўне, якія прайшлі ў фінал.
Толькі два нашы пастаянныя аўтары змаглі трапіць у Топ-10 у намінацыі "Магія дзікіх птушак", хаця колькасць вельмі добрых здымкаў і аўтараў менавіта ў гэтай намінацыі значна павялічылася. Апошнія месцы ў дзесятцы майскіх фіналістаў вызначалі нават не дзесятыя бала, а час размяшчэння здымкаў.
Такім чынам, наступныя работы праходзяць у фінал фотаконкурсу ў гэтай намінацыі:
Незвычайны звычайны шпак Мікалая Вераб'я з Любані, а таксама яго ж аўтарства
Балотная сава ў дзённым дазоры,
Скромны ланч куліка-цякуна,
Самец поплаўнага луня пад час палявання
і праверка гнездавой тэрыторыі самцом балотнага луня,
прыгожая пара лугавых ерчыкаў у наздвычай яркім асяроддзі
і адзін з самых незвычайных здымкаў мая - самец дамовага вераб'я з генамі паўліна.
Аляксандр Эрдман з Полацка працягвае радаваць сваімі яркімі серыямі кулікоў і іншых водна-балотных птушак. З гэтых фотаработ у фіналі прайшлі яго
Самец садовай чаротаўкі,
Партрэт куліка-паручэйніка, які рэдкі ў нас на міграцыі і яшчэ больш рэдкі на гнездаванні;
і "па калені" ў вадзе кулік-селянец.
Фіналісты ў намінацыі "Магія дзікіх жывёл" адкрываюцца сапраўды рэдкім момантам на здымку Аляксандра Вінчэўскага з Мінска:
Спарванне бязногіх яшчарак-сліўняў, якое наўрацці бачылі ў прыродзе нават прафесійныя герпетолагі;
Размераны і ўпэўнены бег зайца-шарака адлюстроўвае здымак Уладзіміра Проніча з Пухаўшчыны;
не менш упэўнена пачуваецца квакша на фота Дзьмітрыя Вінчэўскага з Гродна;
вужу-рыбалову можна пазайздросціць на здымку Аляксандра Эрдмана,
а таксама паназіраць за казулямі "на тым беразе" таго ж аўтара.
Фотаграфіі з намінацыі "Магія МакраСвету" таксама адлюстроўваюць рэдкі момант - чаргу іксодавых кляшчоў на рассяленне аўтарства Юрыя Емельянава з Мінска:
Не менш прыгожымі атрымаліся мухі-фотамадэлі на здымках Аляксандра Эрдмана:
ярка і прыгожа выйшаў матыль на фота Таццяны Яварэц з Гродна:
і валошка на здымку Аляксандра Вінчэўскага:
Сярод найлепшых здымкаў у намінацыі "Магія краявідаў" ажно тры паказваюць прыгажосць Нёманскай Свіслачы (аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі):
Два іншых - аўтарства Д.Самусева:
Марозны ранак
і Восеньская палітра.
Дзякуем усім удзельнікам фотаконкурсу і тым, хто знайшоў час паставіць балы конкурсным здымкам і пакінуць свае ўражанні ад іх у каментарах.
Віншуем аўтараў здымкаў-фіналістаў і нагадваем, што ў другім этапе фотаконкурсу ўсе фатаграфіі, якія трапілі ў фінал, будуць яшчэ раз ацэньвацца міжнародным Журы. Па тры здымкі з кожнай з чатырох намінацый, якія атрымаюць найвышэйшыя адзнакі, будуць надрукаваныя ў насценным календары на 2015 год.
Фотаконкурс "Магія дзікай прыроды Беларусі - 2014" праводзіцца сайтам "Птушкі штодня" (Вirdwatch.by), Гродзенскім абласным аддзяленнем АПБ і турфірмай "ПерэгрынусКомпані" (www.peregrinus.by).
Палажэнне аб фатаконкурсе ТУТ
Вынікі падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі.
На гэтую тэму:
ЛЕПШЫЯ ЗДЫМКІ "МАГІІ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ-2014" ЗА КРАСАВІК
"МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ-2014" - ЗДЫМКІ-ФІНАЛІСТЫ САКАВІКА
ЛЮТАЎСКІЯ ВЫНІКІ ФОТАКОНКУРСУ "МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ -2014"
СТУДЗЕНЬСКІЯ ВЫНІКІ ФОТАКОНКУРСУ "МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ- 2014"
ВЫНІКІ ФОТАКОНКУРСУ “МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ-2013 “ – ПЕРАМАГЛІ ЛЕПШЫЯ!
СТО ЛЕПШЫХ ЗДЫМКАЎ ФОТАКОНКУРСА "МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ-2013"
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ