Віншуем з народзінамі будучага бёдуотчара!

Сардэчна віншуем Таццяну Кожан і Ігара Стапу з нараджэннем яшчэ аднаго сына!

Максімка з'явіўся на свет 19 снежня і ўсё самае цікавае ў жыцці ў яго яшчэ наперадзе.

Сям'я  Таццяны і Ігара (выдатных урачоў) - сапраўды бёдуотчарская. І бацькі, і іх дзеткі Маша са Славікам, рэгулярна і з задавальненнем назіраюць за птушкамі і самастойна, і пад час выездаў з калегамі па Гродзенскаму абласному аддзяленню АПБ. Дарэчы, сябрам Савету аддзялення Таццяна з'яўляецца ўжо не першы год. Як і актыўнай удзельніцай гарадзенскай жаночай каманды пад час гонак за птушкамі. 

Зычым шчаслівым бацькам і іх сынку моцнага здароўя і толькі прыемных уражанняў і ў сям'і, і на прыродзе. 

Расціце вялікія і разумныя - і цікавыя сустрэчы з птушкамі Вас не абмінуць!

 

Сябры і калегі

Comments