Калі гнездавых ніш не хапае…

    Каралеўскае таварыства абароны птушак (Royal Society for the Protection of Birds (RSPB)) паведаміла, што яго супрацоўнікі атрымліваюць здзіўляючую колькасць паведамленняў пра тое, што розныя віды адначасова выкарыстоўваюць гнездавыя скрыні. Адзін з самых цікавых выпадкаў прадстаўлены на здымку: гнездавую скрыню, зробленую і размешчаную для сіпухі, адначасова выкарыстоўвалі сокалы-пустальгі. Адзначаны выпадкі сумеснага карыстання такім “жыллём” сіпух і кавак. Акрамя сярэдніх відаў птушак, зарэгістраванае адначасовае гнездаванне ў адных і тых жа сінічніках-дуплянках сініх і вялікіх сініц і пярэстай валасяніцы.

    Таварыства заклікае развешваць новыя гнездавыя скрыні і дуплянкі ўжо цяпер – задоўга да новага гнездавога сезону – каб забяспечыць тым птушкам, якія застаюцца ў нас зімаваць, месцы бяспечнага начлегу і адпачынку. Дадатковая прычына – усе віды задоўга да стварэння пар і тым больш адкладкі яек пачынаюць шукаць падыходзячыя для гнездавання нішы ці дуплы.
    Звычайна большы (альбо больш агрэсіўны від) выганяе меншых птушак з дупла або гнездавой скрыні. Таму тым больш важна забяспечыць розным птушкам выбар гнязда. Эксперты тлумачаць выпадкі супольнага гнездавання розных відаў рознымі магчымымі прычынамі.
    Існаванне больш за адну адтуліну-леток у некаторых гнездавых скрынях або дуплянках дазваляе птушкам памыліцца і заляцець ва ўжо занятую частку дупла.
Таксама птушкі могуць адкласці свае яйкі ва ўжо занятае іншым відам гняздо.
Аднак хутчэй за ўсё галоўная прычына – нястача адпаведных дуплаў і гнездавых нішаў на прыдатнай для гнездавання тэрыторыі. Асабліва часта гэтак адбываецца пасля выпільвання старых дуплістых дрэваў або рэнавацыі старых будынкаў, калі шматлікія нішы, якія выкарыстоўваліся птушкамі, папросту знікаюць.

Здымак з www.rspb.org.uk
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments

Я посчитал очевидным, что это не фотка, а "фотошоп", пока не прочитал статью:)
Интересно, насколько же добрыми оказались сипухи в этом случае, что даже не съели своих соседей.