Запрашаем на арніталагічную канферэнцыю “Метады і вынікі вывучэння птушыных папуляцый – VI” у Чэхію

Усходнечэшскае аддзяленне Чэшскага арніталагічнага таварыства (Východočeská pobočka ČSO) сёлета адзначае 40-годдзе свайго стварэння. Менавіта гэтай гадавіне і будзе прысвечана чарговая навуковая арніталагічная канферэнцыя, якую сёлета арганізуе VP ČSO ва Ўсходнечэшскім музеі ў г.Пардубіце 16-18.10.2015.

Прэзентацыі-выступленні на канферэнцыі могуць датычыць шырокага колу тэмаў: палявыя даследаванні і іх вынікі, ахова птушак, метады вывучэння і г.д. Колькасць прэзентацый ці постэраў для аднаго  аўтара і/або ў сааўтарстве не абмяжоўваецца. Арганізатары канферэнцыі застаўляюць сабе права ўключыць прэзентацыю ў блок пленарных дакладаў або ў блок тэматычных семінараў (якія будуць адбывацца 2-3 адначасова).

Важныя даты: да 31.05.2015 – заяўка (пацверджанне ўдзелу) і назва прэзентацыі;

да 31.08.2015 трэба даслаць падсумаванне (Abstract) для друку ў зборніку, які будзе падрыхтаваны да пачатку канферэнцыі і раздадзены ўсім удзельнікам.

Заяўку і тэкст падсумавання трэба дасылаць Святлане Вранавай (Svetlana Vranova) <sve.crow.crow@seznam.cz>. 

Тэкст падсумавання можа быць падрыхтаваны на чэшскай, польскай ці беларускай мове і з двух апошніх будзе перакладзены для зборніка абстрактаў на чэшскую мову.

 

Падсумаванне для друку ў зборніку павінна мець не больш за 1 старонку тэксту (не больш 1800 знакаў) і ўтрымліваць наступныя часткі:

Назву; 

Імя і прозьвішча аўтара(аў) і адрас аўтара або першага сааўтара;

Кароткі пералік мэты і асноўных задач;

Апісанне тэрыторыі (месцазнаходжанне і геграфічныя асаблівасці), біятопаў, тэрмінаў даследавання;

Асноўныя метады;

Вынікі і іх абмеркаванне;

Планы па працягу даследаванняў;

Папярэдняя праграма ўключае заезд і самастойнае засяленне ўдзельнікаў канферэнцыі ў чацвер напярэдадні канферэнцыі; у пятніцу- суботу адбудуцца пленарныя (агульныя) прэзентацыі і тэматычныя семінары; у нядзелю запланаваная экскурсія на рыбаводныя сажалкі “Bohdanečskỳ Rybnik”, якія маюць статус SPA і Natura 2000.

Канферэнцыйная аплата складае 200 чэшскіх крон (пр. 8 эўра) і можа быць заплачана толькі ў гэтай валюце. Асобна і самастойна аплочваецца пражыванне (можна выбраць адпаведны па коштах і параметрах пакой у інтэрнаце ўніверсітэту Пардубіц: www.upce.cz/english/services/accomodation/pricelist-for-accomodation.pdf  або ў любым з мясцовых гатэляў).

Арганізатары будуць прыкладаць макісмум намаганняў, каб для беларускіх удзельнікаў па максімуму вярнуць кошты праезду, размяшчэння і харчавання. Аднак канчаткова гэта будзе вядома бліжэй да кастрычніка.

Чакаем Вас!

 

 

Comments

Дзякуй за рэкламу і шчыра запрашаю!

Я думаю, як выключэнне мы можам прыняць абстракты (падсумаванні) і на рускай мове. :-)

Канферэнцыя будзе адбывацца на чешскай мове з тлумачэннем на польскую.

Прадставіць прэзентацыю трэба будзе на польской ці беларускай (рускай) мове, яна будзе перакладацца  на чешскую.

Інфармацыю на польской мове можна знайсці на сайце вось