Даказана: ў баталёнаў морфа самца вызначаецца генетычна

 

У самцоў баталёна (Philomachus pugnax), куліка, распаўсюджанага ў Еўразіі, былі знойдзены тры альтэрнатыўныя тыпы самцоў: агрэсіўныя незалежныя (aggressive 'independents'); сатэліты (якія ўзаемадзейнічаюць паміж сабой -semicooperative 'satellites'), і знешне падобныя да самак федэры (female-mimic 'faeders') якія прадстаўляюць добра выражаныя розныя морфы ў гэтага высокапаліморфнага віду птушак. 

Назіранні за самцамі баталёнаў праводзіліся з 1985 г., ў асноўным, на 110 птушках, якія ўтрымліваліся ў вальерах, а фізіялагічныя і генетычныя даследаванні агулам на 756 птушках, таксама на матэрыялах, атрыманых ад невялікай колькасці дзікіх птушак, адлоўленых у Беларусі.

Галоўныя адрозненні паміж гэтымі морфамі самцоў гэта: адрозненні ў памерах, арнаментацыі, ступені агрэсіўнасці і паводзінах пад час пад час дэманстрацый на таках, дзе самцы спарваюцца з самкамі.

Міжнародная каманда навукоўцаў, у якую таксама ўваходзілі два беларускіх арнітолага (Наталья Карліонава і Павел Пінчук) паказала, што развіццё маладога самца ў “сатэліта” ці федэра адбываецца дзякуючы супергену, які знахозіцца ў 11й храмасоме і ўтвораны 125 генамі.

Два аўтосамальных фактары Мендзеля: федэр і сатэліт дамінавалі ў адносінах да незалежнага, аднак дакладная генетычная архітэктура вызначэння морфаў застаецца незразумелай.

Паміж морфамі самцоў былі знойдзены таксама статыстычна істотныя адрозненні ў памерах семеннікоў, метабалізме стэроідаў і ўпершыню апісаныя адрозненні ў паводзінах.

Семеннікі самцоў-сатэлітаў, таксама як і федэраў, мелі большыя памеры, чым у незалежных самцоў, нават негледзячы на істотна меншыя памеры птушак першых двух морфаў. Хутчэй за ўсё, вялікія семеннікі даюць магчымасць выпрацаваць вялікую колькасць спермы, а большая колькасць спермы дае магчымасць такім самцам пад час больш рэдкіх спарванняў з самкамі выкарыстоўваць за раз яе большы аб’ём і тым павялічваць яе эфектыўнасць пад час запладнення. Аднак незалежныя самцы ў перыяд размнажэння мелі ў крыві больш высокія канцэнтрацыі тэстастэрона, тады як самцы-сатэліты і федэры – андростэнэдыёна. Гэта дэманструе фундаментальныя адрозненні ў гарманальнай рэгуляцыі размнажэння паміж морфамі самцоў.

Тэрытарыяльныя незалежныя самцы мелі вельмі разнастайную афарбоўку апярэння, аднак яна пераважна была цёмных колераў. Такія самцы актыўна баранілі невялікія тэрыторыі на таках. Нетэрытарыяльныя самцы-сатэліты мелі пераважна белую афарбоўку пер’я, яны стараліся далучыцца пад час токаў да незалежных самцоў каб прыцягнуць увагу самак і выкарыстаць яе для спарвання. Федэры, якія сустракаюцца радзей за самцоў першых двух груп, знешне нагадваюць самак і пад час такавання незалежных самцоў стараюцца хутка спарыцца з самкамі побач з месцам такавання.

 

Крыніца:

C. Küpper, M. Stocks, J E Risse, N dos Remedios, L L Farrell, S B McRae, T C Morgan, N Karlionova, P Pinchuk, Y I Verkuil, A S Kitaysky, J C Wingfield, T Piersma, K Zeng, J Slate, M Blaxter, D B Lank & T Burke (2015) A supergene determines highly divergent male reproductive morphs in the ruff. Nature Genetics  doi:10.1038/ng.3443

Паводле www.nature.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак самца баталёна smiley