Амерыканскія даследчыкі параўналі інтрадукаваныя ў ЗША папуляцыі чырвонагаловых амазонаў (Amazona viridigenalis) у гарадах Каліфорніі і Тэксасу з абарыгеннымі папуляцыямі гэтага ж віду ў Мексіцы каб дапамагчы ўратаваць апошніх ад знікнення.
Праблема ў тым, што колькасць папугаяў-інтрадуцэнтаў цяпер настолькі павялічылася, што яны могуць канкураваць у колькасці з абарыгеннымі папугаямі ці нават пераўзыходзіць іх.
Даследаванне тычылася, у асноўным, птушак у штаце Тэксас – ці сапраўды некаторыя абарыгенныя папугаі з Мексікі пераляцелі праз мяжу і далучыліся да інтрадукаваных там, бо тады яны падпадаюць пад дзеянне Акта ЗША па пагражаемых відах ( US Endangered Species Act)?
Інтрадукаваныя папугаі выдатна сябе адчуваюць у многіх амерыканскіх гарадах: ад Лос-Анджэлеса ў Каліфорніі да Браўсвіла ў Тэксасе. Аднак у тропіках і субтропіках штотрэці від папугаяў знаходзіцца пад вялікай рызыкай знікнення ў асноўным з-за знішчэння чалавекам іх месцаў пражывання і нелегальнага адлову на продаж. Таму выкарыстанне такіх паўдзікіх папуляцый для паляпшэння сытуацыі знікаючых відаў можа стаць важным новым метадам падтрымкі апошніх.
Вывучаўся т.зв. “генетычны пул” амерыканскіх птушак з інтрадукаванных папуляцый каб зразумець, ці яны сапраўды застаюцца “генетычна чыстымі” прадстаўнікамі свайго віду і тэарэтычна маглі б быць выкарыстаныя для ўзмацнення мексіканскіх папугаяў. Акрамя гэтага, працягваюцца ўлікі віду ў Мексіцы: апошнія дадзеныя з 1994 году паказалі катастрафічнае змяншэнне колькасці дзікіх птушак да 3-6,5 тысяч у параўнанні з юольш чым 100 тысячамі ў 1950-я гады.
Сённяшні памер папуляцыі паўдзікіх папугаў у паўднёвым Тэксасе ужо можа быць параўнальны з памерам дзікай мексіканскай, тады як памер каліфарнійскай ацэньваецца ў прыкладна 2500 птушак.
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак з www.seeingbirds.com
На гэтую тэму:
СМОГУТ ЛИ ПОПУГАИ ОСВОИТЬ ПРИРОДУ БЕЛАРУСИ?
ВЫНІШЧЫЦЬ АДНЫХ ПАПУГАЯЎ КАБ ЗАХАВАЦЬ ІНШЫХ
ПАПУГАІ-ІНТРАДУЦЭНТЫ ДАКАЗАНА ШКОДЗЯЦЬ МЯСЦОВЫМ ВІДАМ ПТУШАК
МСАП (IUCN) ПРАПАНУЕ НАРЭШЦЕ СКЛАСЦІ ЧОРНЫ СПІС ІНВАЗІЙНЫХ ВІДАЎ
ЕЎРАЗВЯЗ РАСПАЧНЕ БАРАЦЬБУ З ІНВАЗІЙНЫМІ ІНТРАДУЦЭНТАМІ
ІНТРАДУЦЭНТЫ АФІЦЫЙНА ПРЫЗНАНЫЯ ПАГРОЗАЙ ДЛЯ ПОЛЬСКАЙ ПРЫРОДЫ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ